На чарговым пасяджэньні Рада ІІХФ разгледзела бягучыя рызыкі для бясьпекі, зьвязаныя з паўторным уключэньнем нацыянальных і клюбных камандаў Расеі і Беларусі ў спаборніцтвы ІІХФ.
«На падставе стараннага аналізу Рада ІІХФ прыйшла да высновы, што вяртаньне зборных Расеі і Беларусі ў спаборніцтвы ІІХФ пакуль небясьпечнае», — гаворыцца ў паведамленьні міжнароднай фэдэрацыі.
Такім чынам, дзьве гэтыя зборныя ня будуць удзельнічаць у чэмпіянаце сьвету 2024/2025. Рашэньне будзе распаўсюджвацца і на зборную Беларусі на фінальны раўнд алімпійскай кваліфікацыі, які пройдзе ў жніўні 2024 году.
Як і ў мінулыя гады, Рада ІІХФ працягне сачыць за сытуацыяй, а апошняя дата, каб вызначыць, ці бясьпечна ўключыць Расею і Беларусь у наступны чэмпіянат 2025/2026, адбудзецца ў траўні 2025 году на пасяджэньні Рады ІІХФ, напярэдадні штогадовага Кангрэсу арганізацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пад белай плямай замест нацыянальнага сьцяга. Пра спорт у краіне, дзе пануе дыктатураЗа жорсткае задушэньне пратэстаў Беларусь пазбавілі права на правядзеньне чэмпіянату сьвету ў 2021 годзе. Тады, яшчэ да афіцыйнага рашэньня міжнароднай фэдэрацыі, шэраг нацыянальных камандаў і кампаній-фундатараў першынства заявілі, што ў кожным выпадку ня будуць далучацца да турніру. У выніку спаборніцтвы правялі толькі ў Рызе, якая перашапачаткова мелася прымаць чэмпіянат сьвету разам зь Менскам.
Зборныя Беларусі і Расеі не выступаюць у чэмпіянатах сьвету, пачынаючы з 2022 году. 28 лютага, ужо празь некалькі дзён пасьля пачатку вайны Расеі супраць Украіны, калі напад адбыўся з тэрыторыі Беларусі, Рада ІІХФ упершыню адхіліла дзьве каманды ад спаборніцтваў. Далей гэтая забарона штогадова працягвалася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спартоўцам Латвіі забаранілі гуляць нават супраць «нэўтральных» зборных Расеі і БеларусіАпошняе рашэньне азначае, што зборнай Беларусі дакладна ня будзе на Алімпіядзе 2026 году, што істотна б’е па прэстыжы каманды і адбіваецца на разьвіцьці хакею ў краіне. Апошні раз нацыянальная каманда краіны ўдзельнічала ў Алімпійскіх гульнях ажно ў 2010-м у канадзкім Ванкувэры. Агулам жа на яе рахунку тры ўдзелы ў зімовых Гульнях (7-е месца ў Нагана-1998, 4-е ў Солт-Лэйк-Сіці-2002 і 9-е ў Ванкувэры-2010).
Зборная Расеі выступала на ўсіх Алімпіядах да 2020 году ўключна, а перад забаронай на выступы займала 3-е месца ўсясьветнага рэйтынгу, што дазволіла б ёй прайсьці на наступныя Гульні без кваліфікацыйнага турніру.
Беларусы і расейцы ўжо прапусьцілі чэмпіянаты сьвету 2002 і 2003, раней яны былі адхіленыя і ад чэмпіянату 2004 году, а цяпер дакладна прапусьцяць і чацьвёртае першынство сьвету запар, а таксама першую Алімпіяду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Юніёрская зборная Расеі на турніры ў Менску адмовілася браць прызы пасьля паразы ад беларусаў