У Менску правядуць маштабную замену ліфтаў, гэта можа заняць некалькі месяцаў

Belarus - Love story of Artsem and Yuliya, Minsk, 014Feb2016

Многія жыхары шматпавярховікаў беларускай сталіцы будуць вымушаныя хадзіць па сходах.

У дзясятках дамоў Менску ў 2024 годзе правядуць замену ліфтаў. Пляны замяніць ліфты сёлета агучылі ў Менскай гарадзкой жыльлёвай гаспадарцы і апублікавалі адрасы дамоў.

Пры гэтым у Менскай гарадзкой жыльлёвай гаспадарцы не агучылі дакладных дат пачатку і заканчэньня работ у замене. Іх жыхарам павінны назваць мясцовыя ЖЭСы, піша БДГ.

Аднак раней намесьнік галоўнага інжынэра Менскай гарадзкой жыльлёвай гаспадаркі Ігар Ганчарык у інтэрвію sb.by расказваў, што тэрміны «агаворваюцца ў праектна-каштарыснай дакумэнтацыі», якая асобна «распрацоўваецца для кожнага жылога дому». Паводле яго, нарматыўныя тэрміны залежаць ад:

  • колькасьці паверхаў;
  • колькасьці ліфтаў у будынку;
  • «шэрагу іншых фактараў».

«Дзесьці гэта можа быць і 2,5 месяца, дзесьці — і 4,5», — заявіў тады Ганчарык, дадаўшы, што нямала часу пасьля мантажу ліфтавай кабіны займаюць пусканаладачныя работы і атрыманьне ўсіх неабходных дазволаў на ўвод ліфта ў эксплюатацыю, а таксама ліквідацыя недапрацовак, выяўленых у ходзе абсьледаваньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Холад у лякарні, перабоі з вадой, рамонт туалета ў двары. На што беларусы скардзяцца уладам, самае важнае з розных рэгіёнаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску цалкам аднавілі цеплазабесьпячэньне ў чатырох раёнах, якія засталіся без вады пасьля аварыі