Як правіла, ВАК адхіляе адну-дзьве працы з прыкметамі плягіяту на год, але ў 2023-м, паводле яго, камісія зьняла з разгляду ажно шэсьць дысэртацый — «для далейшай дапрацоўкі». Сярод іх — тры працы для абароны доктарскай ступені, у якіх былі выяўленыя факты «некарэктнага запазычаньня матэрыялаў, якія належаць іншым аўтарам».
У 2023 годзе ВАК не зацьвердзіў 26 дысэртацый па 9 галінах навук. На рашэньне камісіі падалі тры апэляцыі, адну задаволілі.
Агулам у 2023 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія надала навуковыя ступені 344 суіскальнікам (у 2022 годзе — 308, 2019-м — 358): доктара навук — 51, кандыдата навук — 293. Сярод тых, хто атрымаў навуковыя ступені, — 44 замежнікі з 12 дзяржаў (грамадзяне Кітаю — 21, Расеі — 6, Украіны — 5, Іраку і Узбэкістану — па 2, ды інш.)
Сярод галін традыцыйна лідзіравала мэдыцына (17,7% усіх пасьпяхова абароненых дысэртацый), тэхнічныя навукі (каля 15%), эканамічныя (каля 10%).
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году хваля рэпрэсіяў за ўдзел у пратэстах закранула і беларускіх навукоўцаў. За выказваньне сваёй пазыцыі з Акадэміі навук і беларускіх ВНУ пасьля затрыманьняў і арыштаў былі звольненыя дзясяткі навукоўцаў, выкладчыкаў. У некаторых зь іх Аляксандар Лукашэнка нават дэманстрацыйна забраў дзяржаўныя прэміі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка забраў дзяржаўныя прэміі ў дваіх лекараў-анколягаў, дактароў навук ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наша Ніва»: КДБ затрымліваў 44 супрацоўнікаў Акадэміі навук ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сказалі звольніць тых, хто апынуўся на „сутках“». З Акадэміі навук звольнілі навукоўца Гараніна ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З Інстытуту мовазнаўства звольнілі акадэміка Аляксандра Лукашанца ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-дэпутатку Алену Анісім звольнілі з Акадэміі навук за час яе арышту ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У эмігрантаў больш аптымізму». Доктарка біялягічных навук пасьля «палітычнага» звальненьня зьехала ў Нямеччыну ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Звольненыя выкладчыкі, студэнты-ўцекачы і студэнты-вязьні. Як пратэсты 2020 году зьмянілі школы і ВНУ Беларусі ў 2021