Менскі гарадзкі суд вынес прысуд палітзьняволенаму Андрэю Савінскаму, абвінаваціўшы яго ў распальваньні сацыяльнай варожасьці альбо варажнечы (ч.1 арт. 130 КК) і фінансаваньні экстрэмісцкай дзейнасьці (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК). Справу разглядала судзьдзя Вера Галаўкова, паведамляе «Вясна».
Спачатку Савінскага затрымалі па адміністрацыйнай справе і паводле арт 19.11 КаАП прысудзілі 15 дзён арышту, але пасьля адбыцьця пакараньня на волю ён ня выйшаў. Да суда яго ўтрымлівалі ў СІЗА № 1 Менску.
Судовы працэс пачаўся 26 кастрычніка 2023 году і доўжыўся да 15 лістапада. Прысуд стаў вядомы толькі цяпер.
Паводле матэрыялаў абвінавачаньня, Савінскі за 1,5 гады перавёў на рахункі фондаў, прызнанымі «экстрэмісцкімі», суму, эквівалентную 50 далярам. Пры гэтым неаднаразова выкарыстоўваў свой акаунт у Facebook. Таксама ён у адным з тэлеграм-чатаў разьмясьціў 4 тэкставыя паведамленьні, нібыта «скіраваныя на распальваньне сацыяльнай варожасьці ў грамадзтве».
Суд прызнаў Савінскага вінаватым і па сукупнасьці «злачынстваў» прызначыў яму 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у памеры 7 400 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 26 студзеня: шматдзетнаму бацьку прысудзілі 4 гады калёніі за «заклікі да санкцый» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 25 студзеня: прызначылі суд над Барысам Хамайдам, ён на волі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 24 студзеня: Затрымалі былую журналістку Catholic.bу і актывістку страйкаму; ператрус у доме палітэмігранта ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 23 студзеня: у Гомлі затрымалі былога палітвязьня Раманава; прысуд рэдактару Манцэвічу пакінулі бязь зьменаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 22 студзеня: прысуды за ўдзел у «Маршы новай Беларусі» і відэа з вайсковай тэхнікай