Шматдзетнаму бацьку Паўлу Кунцэвічу прысудзілі 4 гады калёніі за «заклікі да санкцый», паведамляе «Наша Ніва».
Пра затрыманьне Паўла Кунцэвіча было невядома, пакуль ягонае імя не зьявілася ў раскладзе судоў. Дома яго будуць чакаць чацьвёра дзяцей.
Паўлу Кунцэвічу 39 гадоў. Ён мянчук, вучыўся ў Менскім дзяржаўным інстытуце экалёгіі імя Сахарава на псыхоляга. Працаваў на Чэрвенскім рынку, дзе меў уласны гандлёвы пункт, а апошнім часам рабіў цяпліцы за грошы.
Калі меркаваць па сацсетках, затрымалі яго ўвосень 2023-га. Абвінавачвалі па ч.3 арт. 361 КК Беларусі — «Заклікі да санкцый або іншых дзеяньняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бясьпецы Беларусі». Па артыкуле яму пагражала да 12 гадоў калёніі.
У Менску затрымалі мужчыну, які нібыта пагражаў фізычнай расправай міліцыянту
Паведамляецца, што 39-гадовы майстар вытворчага навучаньня сталічнага каледжа ў адным з «дэструктыўных telegram-чатаў» апублікаваў пагрозы фізычнай расправы на адрас супрацоўніка Савецкага РУУС Менску.
Супраць менчука распачалі крымінальную справу за пагрозу прымяненьня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, піша «Вясна».