Пра гэта паведамляе Euronews.
Выступаючы на Міжнароднай выставе бранятэхнікі ў Лёндане, генэрал сэр Патрык Сандэрс заявіў, што ўварваньне Расеі ва Ўкраіну — прадвесьце маштабных пэртурбацыяў, і папярэдзіў, што неабходна, пакуль ня позна, прыгадаць урокі папярэдніх войнаў.
«Нашы папярэднікі не змаглі ўсьвядоміць наступстваў так званага Ліпеньскага крызісу 1914 году — і аказаліся ўцягнутыя ў жахлівы канфлікт, — сказаў ён. — Мы ня можам дазволіць сабе тую ж памылку сёньня. Падзеі ва Ўкраіне маюць вялікае значэньне».
Генэрал Сандэрс падкрэсьліў, што нельга недаацэньваць патэнцыйны маштаб канфлікту ў найбліжэйшыя гады.
«Гэтая вайна — ня проста барацьба за чарназём Данбасу або аднаўленьне Расейскай імпэрыі: гаворка ідзе аб нападзе на саму нашу сыстэму, наш лад жыцьця — у палітычным, псыхалягічным і сымбалічным пляне. Тое, як мы адрэагуем на гэта (як і ў выпадку з даваенным пакаленьнем), адгукнецца ў гісторыі. Пакуль што нас прыкрывае адвага ўкраінцаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Брытаніі з красавіка павялічыць вайсковую дапамогу Ўкраіне да 2,5 мільярда фунтаў стэрлінгаўГенэрал таксама заклікаў павялічыць колькасьць брытанскага войска амаль у два разы. Задача Узброеных сілаў Вялікай Брытаніі — выйсьці з доўгатэрміновага крызісу з папаўненьнем асабовага складу, які ўжо прывёў да скарачэньня колькасьці (пры тым, што брытанскія войскі ўдзельнічаюць у розных місіях за мяжой).
Па словах генэрала Сандэрса, хоць важная і традыцыйная мабілізацыя, нават і звычайныя брытанцы павінныя быць гатовыя калі не да таго, каб узяць у рукі стрэльбу, то як мінімум да такога ўзроўню грамадзянскай мабілізацыі, якога ў Заходняй Эўропе ня бачылі з часоў Другой сусьветнай вайны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар цывільнай абароны Швэцыі заклікаў суграмадзян «быць гатовымі да вайны»У адказ на ягоны выступ ва ўрадзе заявілі, што пытаньне аб усеагульнай мабілізацыі не разглядаецца.
Прэсавы сакратар прэм’ер-міністра Рышы Сунака Макс Блэйн заявіў, што ўрад «ня мае намеру» ўводзіць усеагульны вайсковы абавязак.
Разважаньні пра «гіпатэтычныя войны» ён назваў «неканструктыўнымі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Euronews: Нямеччына пачынае рыхтаваць войска да вялікай вайныСловы Сандэрса прагучалі пасьля папярэджаньняў прадстаўнікоў іншых дзяржаваў NATO.
Міністар абароны Нямеччыны Борыс Пісторыюс нядаўна выступіў з радыкальнымі заклікамі рыхтавацца да вайны, якая запатрабуе радыкальнай пераарыентацыі нямецкіх Узброеных сіл пасьля амаль васьмі дзесяцігодзьдзяў абарончай дактрыны.
Дакумэнты, якія трапілі нядаўна ў нямецкую газэту Bild, паказалі, што Бэрлін распрацоўвае пляны дзеяньняў на выпадак масаванага нападу Расеі на Заходнюю Эўропу, у прыватнасьці, на краіны Балтыі.