Навіны палітвязьняў: Рыгора Кастусёва перавялі ў турму ў Горадні

Рыгор Кастусёў. Архіўнае фота

Станам на 23 студзеня беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі 1415 чалавек. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітычных зьняволеных можа быць большай.

Палітвязьня Рыгора Кастусёва з івацэвіцкай калёніі перавялі ў горадзенскую турму №1. Пра гэта ў Facebook паведаміў зяць палітыка Дзьмітры Антончык.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьня Рыгора Кастусёва перавялі на турэмны рэжым, нягледзячы на рак
  • Кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2010 году, былога старшыню партыі БНФ Рыгора Кастусёва ў 2022 годзе асудзілі на 10 гадоў зьняволеньня праз абвінавачаньне ў змове з мэтай захопу ўлады.
  • 17 красавіка Рыгору Кастусёву споўніцца 67 гадоў.
  • Пакараньне палітык адбывае ў калёніі «Воўчыя норы» пад Івацэвічамі.
  • У лістападзе 2023 году Рыгора Кастусёва як «парушальніка рэжыму» зьмясьцілі на паўгода ў памяшканьне камэрнага тыпу з больш жорсткімі, чым у атрадзе калёніі, умовамі ўтрыманьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 23 студзеня: у Гомлі затрымалі былога палітвязьня Раманава; прысуд рэдактару Манцэвічу пакінулі бязь зьменаў