У прыватнасьці, у зоне мытнага кантролю Адэскай мытні знайшлі арматуру, трубы і сталёвыя нарыхтоўкі, уладальнікам якіх зьяўляецца кампанія зь Беларусі, паведамляе Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў Украіны. Назву кампаніі ў прэс-рэлізе ведамства не ўдакладнілі.
Маёмасьць канфіскавалі і перадалі на патрэбы вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны — агулам 412 вагонаў з мэталічнай прадукцыяй.
Як адзначае Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў Украіны, «маёмасьць краіны-агрэсара магла ўжо амаль два гады служыць нашай арміі, калі б мытня ня «страціла» яе насуперак патрабаваньням закона «Аб канфіскацыі маёмасьці ў пэрыяд ваеннага становішча».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна арыштавала актывы Расеі і Беларусі агулам амаль на 2 мільярды даляраўУкраіна пачала арыштоўваць маёмасьць Беларусі, якая апынулася на яе тэрыторыі, пасьля пачатку расейскага поўнамаштабнага ўварваньня зь беларускай тэрыторыі. У выніку Беларусь ужо страціла сотні вагонаў і цыстэрнаў, будаўнічую тэхніку, грузавікі, беларускае судна, верталёт, сталь, калійныя ўгнаеньні і інш.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бюро эканамічнай бясьпекі Ўкраіны летась арыштавала актывы грамадзян Беларусі і РФ на 1,27 млрд даляраў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне арыштавалі вагоны 2 беларускіх і 8 расейскіх кампаній ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве арыштавалі маёмасьць беларускіх і расейскіх кампаній на 270 млн даляраў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна арыштавала беларускія і расейскія вагоны з угнаеньнямі на суму звыш $12 млн