Ролік зьявіўся ў афіцыйным твітэры амбасады ЗША ў Менску.
Аўтары роліку на пачатку адзначаюць, што «шмат пытаньняў зьяўляюцца прычынамі спрэчак у беларусаў. Адно зь іх, якое ніяк ня можа быць вырашанае, гэта згушчанка».
Двое амэрыканцаў вырашылі пакаштаваць два вядомыя віды, каб вызначыць, якая згушчанка лепшая — рагачоўская ці глыбоцкая?
У выніку перамагчы нікому не ўдалося, лік 1:1, спадарыня на відэа больш пахваліла глыбоцкую згушчанку, а спадар — рагачоўскую.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сярод харчу расейскіх вайскоўцаў у Бахмуце — рагачоўская згушчанка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Савушка» і «бабушка». Беларускія малочнікі баяцца беларускае мовы