Міліцыя прымяніла зброю пры затрыманьні падазраванага ў карупцыі

Апэратыўны здымак зь месца падзей. Менск, вуліца Малініна

Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МУС. Мужчына нібыта спрабаваў уцячы на аўтамабілі.

Сілавікі стралялі па колах машыны, каб спыніць яе. Затрыманьне праводзілі апэратыўнікі 5-га ўпраўленьня (па Менску) ГУБАЗіК МУС сумесна з байцамі САХРу.

З вэрсіі міліцыі вынікае, што падазраваны, займаючы пасаду на адным зь вядучых прадпрыемстваў Менску, патрабаваў у замежных партнэраў вялікія ўзнагароды за кантракты на пастаўку камплектацыі да электрапрыбораў. У лістападзе мінулага году ён нібыта атрымаў 15 тысяч даляраў. Яшчэ адну партыю хабару ў 18 тысяч даляраў ён атрымаў у сьнежні.

Таксама сілавікі паведамілі аб тым, што мужчына «з мэтай кансьпірацыі» ўцягнуў у злачынную схему бацьку, які прымаў грошы ад пасярэднікаў.

Грошы, якія сканфіскавалі

Затрыманьне адбылося на менскай вуліцы Малініна.

Падазраваны цяпер у ІЧУ, там і ягоныя саўдзельнікі — бацька і двое пасярэднікаў. Праведзены агляды па месцах жыхарства фігурантаў, міліцыянты сканфіскавалі вялікую суму гатоўкі ў розных валютах і завялі крымінальную справу за атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія сілавікі другі раз за тыдзень прымянілі зброю пры затрыманьні. Адзін чалавек загінуў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень–сьнежань 2020. Мы — сьведкі.„Таварыш з аўтаматам зьвяртаўся да нас «бандыты»“. АБНАЎЛЯЕЦЦА