Дзяржсакратар так званай «саюзнай дзяржавы» Дзьмітрый Мезенцаў расказаў у Маскве аб праекце парадку дня пасяджэньня Вышэйшага дзяржсавету «саюзнай дзяржавы», якое мае адбыцца сёлета.
Як перадае БелТА, Дзьмітрый Мезенцаў расказаў, што на пасяджэньні Савету міністраў «саюзнай дзяржавы», якое адбылося ў лістападзе 2023 году, быў зацьверджаны праект дэкрэту Вышэйшага дзяржсавету аб асноўных кірунках рэалізацыі палажэньняў Дамовы аб стварэньні «саюзнай дзяржавы» да 2026 году ўключна.
«Дакумэнт мае прынцыповае значэньне: гэта падтрымка і разьвіцьцё таго, што дасягнута пры рэалізацыі 28 саюзных праграм», — сказаў ён.
Гэты праект дэкрэту плянуецца вынесьці на разгляд Вышэйшага дзяржсавету. Дата паседжаньня пакуль не называецца, яе маюць узгадніць Пуцін і Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лаўроў на сустрэчы з Алейнікам анансаваў новы плян «інтэграцыі» Расеі і Беларусі ў 2024 годзеУсяго ў праекце парадку дня — 16 пытаньняў.
«У рамках маючага адбыцца пасяджэньня Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы мы прадставім кіраўнікам дзяржаў прапановы па рэалізацыі палажэньняў саюзнай дамовы, прадставім прапановы (цалкам канкрэтныя, вывераныя і ўзгодненыя бакамі) па рэалізацыі стратэгіі адзінай навукова-тэхналягічнай прасторы саюзнай дзяржавы. Даложым прапановы ва ўдасканаленьні транспартнай інфраструктуры ў рамках адзіных падыходаў для расшыўкі і павышэньня прапускной здольнасьці расейскіх і беларускіх чыгунак. Мы прадставім шэраг прапаноў да 25-годзьдзя саюзнай дамовы, якую мы адзначаем сёлета», — расказаў Мезенцаў.
Агулам існуе каля 1,4 тысячы нарматыўных прававых актаў так званай «саюзнай дзяржавы», яны закранаюць эканоміку, сацыяльную сфэру, навуку, абарону, памежную бясьпеку. Дамова аб «саюзнай дзяржаве» прадугледжвала пераход на адзіную валюту, але гэта не было рэалізавана, бакі не змаглі пагадзіцца, якім будзе адзіны эмісійны цэнтар.
У 2023 годзе стварылі Міждзяржаўны цэнтар кіраваньня рызыкамі мытнага камітэту «саюзнай дзяржавы», падпісалі пастанова аб стварэньні Наднацыянальнага падатковага камітэту.
Паводле Мезенцвава, ідзе рух у стварэньні шэрагу новых наднацыянальных органаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь як цень Расеі: вынікі 2023 году ад Аляксандра Класкоўскага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Маскве заявілі пра новы інтэграцыйны пакет зь Беларусьсю