Паездка беларускай дэлегацыі на чале са Сьвятланай Ціханоўскай будзе доўжыцца па 12 студзеня.
Раніцай 11 студзеня ў Хэльсынкі прайшла сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з прэм’ер-міністрам Фінляндыі Анты-Пэтэры Орпа.
У Фінляндыі ў прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі — удзел у канфэрэнцыі «Хэльсынскі дыялёг: дэмакратычная будучыня для Беларусі» і перамовы з іншымі афіцыйнымі асобамі.
Канфэрэнцыю арганізоўвае фінскі парлямэнт супольна з Радай Эўропы. Падчас канфэрэнцыі абмяркуюць пытаньне падтрымкі і ўзмацненьня нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў, пагрозу незалежнасьці, абмяркуюць стратэгію міжнароднай супольнасьці ў дачыненьні Беларусі, а таксама дэмакратычных сілаў, выбары ў Каардынацыйную раду і сытуацыю з палітвязьнямі ў Беларусі і іх вызваленьне.
Таксама ў праграме сустрэчы зь міністаркай замежных спраў Элінай Валтанэн, сьпікерам парлямэнту Фінляндыі Юсі Хала-аха.
Візыт будзе доўжыцца да 12 студзеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская з камандай завяршылі сустрэчы ў Польшчы. Асноўнае ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская заклікала дыпляматаў больш як 30 краін спрасьціць умовы легалізацыі для беларусаў