Падчас перамоваў польскі і беларускі бакі абмеркавалі сытуацыю вакол адкрыцьця беларускамоўных школ у Польшчы і вывучэньня беларускай мовы як замежнай у польскіх школах, а таксама сытуацыю зь беларускімі ліцэямі на Падляшшы і магчымасьць для беларускай меншасьці там атрымліваць адукацыю на беларускай мове, паведаміў АПК.
Прадстаўнікі АПК таксама паднялі пытаньне навучаньня і стажаў для беларускіх настаўнікаў, а таксама адкрыцьця беларускіх школ выходнага дня ў Польшчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская сустрэлася з маршалкамі Сэйму і Сэнату Польшчы. Пра што яны дамовіліся ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Год будзе цяжкім». Рэпартаж Свабоды з пасяджэньня Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў ВаршавеШто такое Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі
На канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні 9–10 жніўня Сьвятлана Ціханоўская заявіла аб стварэньні Аб'яднанага пераходнага кабінэту, які будзе працаваць на галоўныя мэты:
- Абараняць незалежнасьць і сувэрэнітэт Рэспублікі Беларусь, прадстаўляць нацыянальныя інтарэсы Беларусі. Ажыцьцявіць фактычную дэакупацыю Беларусі.
- Аднавіць канстытуцыйную законнасьць і правапарадак.
- Распрацаваць і рэалізаваць меры па спыненьні незаконнага ўтрыманьня ўлады, забясьпечыць транзыт улады ад дыктатуры да дэмакратыі, стварыць умовы для правядзеньня сумленных і свабодных выбараў.
- Распрацоўваць і выконваць рашэньні, неабходныя для дасягненьня дэмакратычных перамен у Беларусі.
- І ў выніку гэтага павінны быць вызваленыя ўсе палітвязьні.
У складзе Кабінэту пад кіраўніцтвам Ціханоўскай сярод іншых працуюць:
- Павал Латушка — прадстаўнік Кабінэту па транзыце ўлады;
- Аляксандар Азараў — па аднаўленьні правапарадку;
- Валер Кавалеўскі — па замежных справах;
- Валер Сахашчык — па абароне і нацыянальнай бясьпецы;
- Вольга Гарбунова — прадстаўніца ў сацыяльных пытаньнях;
- Аліна Коўшык — прадстаўніца па нацыянальным адраджэньні.
Аб’яднаны пераходны кабінэт Ціханоўскай заявіў, што пачынае рыхтаваць беларусаў да старту пляну «Перамога».
Аб’яднаны пераходны кабінэт патрабуе і будзе дабівацца безумоўнага вываду ўзброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі з тэрыторыі Беларусі.
Аб’яднаны пераходны кабінэт заснаваў Місію дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі і накіраваў свайго прадстаўніка ў Кіеў.