У Эквадоры беспарадкі: прэзыдэнт краіны Даніэль Набоа аб’явіў аб узброеным канфлікце ў краіне, колькасьць загінулых павялічылася да 10 чалавек.
У дзяржаве ўвялі надзвычайнае становішча пасьля ўцёкаў з турмы мясцовага крымінальнага аўтарытэту, піша Reuters.
У гістарычны цэнтар сталіцы Эквадору Кіта сьцягнулі танкі. Кіраўнік Абʼяднанага камандаваньня ўзброеных сіл краіны Хаймэ Вэла заявіў, што «кожная тэрарыстычная групоўка, згаданая ва ўказе, зьяўляецца ваеннай цэльлю».
Набоа ў сваім указе абʼявіў 21 групоўку тэрарыстамі і даручыў вайскоўцам нэўтралізаваць іх. Парлямэнт паабяцаў вайскоўцам і паліцыянтам амністыю ў выпадку перавышэньня імі службовых паўнамоцтваў. Масава закрываюцца прадпрыемствы і гандлёвыя цэнтры.
МЗС Беларусі «ў сувязі з пагаршэньнем крымінагеннага становішча і аб’яўленага ўладамі ў Эквадоры надзвычайнага стану» рэкамэндуе ўстрымацца ад наведваньня гэтай краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эквадоры застрэлілі кандыдата ў прэзыдэнты ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гаяна і Вэнэсуэла дамовіліся не ваяваць за багаты на нафту спрэчны рэгіён