Навіны палітвязьняў: паводле інфармацыі ByPol, Статкевіча трымаюць у ПКТ

Мікола Статкевіч. Архіўнае фота

Станам на 9 студзеня беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі 1420 чалавек. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітычных зьняволеных можа быць большай.

Паводле інфармацыі ByPol, палітвязень Мікооа Статкевіч, які адбывае пакараньне ў ПК-13 г. Глыбокае, цяпер знаходзіцца ў ПКТ (памяшканьне камэрнага тыпу).

Адміністрацыя калёніі летась неаднаразова карала Мікалая Статкевіча дысцыплінарнымі спагнаньнямі. Акрамя таго, на палітыка сабралі матэрыял для завядзеньня супраць яго крымінальнай справы паводле арт. 411 КК Беларусі («Злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі»), паведамляе ініцыятыва ByPol.

Ініцыятыва адзначае, што, прызначаючы пакараньне па сукупнасьці выракаў з улікам арт. 411 КК, суды да папярэдняга тэрміну дадаюць сама меней 6 месяцаў пазбаўленьня волі.

  • Мікола Статкевіч знаходзіцца за кратамі больш за 3 гады. 14 сьнежня 2021 яму прысудзілі 14 гадоў зьняволеньня ў калёніі асаблівага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: актывістка Вікторыя Кульша сустрэла Новы год у ШЫЗА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Рыгор Кастусёў у ПКТ напісаў паэму, прысьвечаную сябрам