Расейскія ўлады назвалі выбух «хлапком».
У мясцовай пракуратуры ТАСС паведамілі, што нібыта пашкоджаньняў не было і інфармацыя высьвятляецца.
«Быў нейкі хлапок. Пакуль дэталяў няма, высьвятляецца ўся інфармацыя», — сказалі ў транспартнай пракуратуры.
Раней тэлеграм-каналы «112» і Baza напісалі, што ў раёне чыгуначнай станцыі Сан-Даната ў Ніжнім Тагіле прагучаў выбух. Была пашкоджаная адна цыстэрна, якая разам зь іншымі вагонамі выйшла з нафтабазы. Яшчэ адну выбуховую прыладу на магніце знайшлі на суседняй цыстэрне.
- У расейскім Омску ў студзені суд арыштаваў грамадзяніна Беларусі Сяргея Ерамеева, якога абвінавацілі ў падрыве цягнікоў у тунэлі Байкала-Амурскай магістралі ў Бураціі.
- У Разанскай вобласьці Расеі 11 лістапада сышлі з рэек 19 вагонаў грузавога цягніка. Паведамлялася, што сыход з рэек адбыўся з прычыны «ўмяшаньня староньніх асобаў» у працу чыгуначнага транспарту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Расеі на 53 дні арыштаваў беларуса, якога абвінавацілі ў падрыве цягніка з нафтапрадуктамі на БАМе