Дата дня
9 студзеня 1996 году распачаў працу Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня. Ён быў абраны ў 1995 годзе і лічыцца апошнім дэмакратычным парлямэнтам Беларусі. Паўнамоцтвы Вярхоўнага Савету былі спыненыя 27 лістапада 1996 году пасьля таго, як кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў адпаведны закон.
Дзень у гісторыі
1518 — у Празе Францішак Скарына выдаў Найвышэйшую песьню Салямонаву.
1769 ― на загад Кацярыны ІІ у Расейскай імпэрыі ўведзеныя першыя папяровыя грошы — асыгнацыі.
1897 — першы перапіс насельніцтва ў Беларусі (пад Расейскай імпэрыяй).
1951 ― Афіцыйна адчынены будынак штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.
1993 — будынак менскага Архікатэдральнага касьцёла Найсьвяцейшага Імя Найсьвяцейшай Дзевы Марыі вернуты каталікам Менску.
У гэты дзень нарадзіліся
1848 ― Якуб Наркевіч-Ёдка, мэдык і прыродазнаўца.
1890 ― Карэл Чапэк, чэскі пісьменьнік.
1902 ― Антон Жэбрак, беларускі генэтык, прэзыдэнт АН БССР.
1906 — Андрэй Александровіч, беларускі дзіцячы пісьменьнік, крытык.
1908 — Сымона дэ Бавуар, француская пісьменьніца, філязафіня, ідэалягіня фэмінісцкага руху.
1953 ― Уладзімер Солтан, беларускі кампазытар.
1972 ― Ева Вежнавец (Сьвятлана Курс), беларуская пісьменьніца.
У памяці
1921 ― Павал Чайка, беларускі вайсковец, удзельнік Слуцкага збройнага чыну.
1966 — Ігар Хадановіч, беларускі пісьменьнік (забіты).
2009 — Аркадзь Жураўскі, беларускі мовазнаўца.
2010 — Юзаф Булька, ксёндз, пробашч касьцёла ў Мосары, змагар з алькагалізмам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ачышчэньне Мосарам. Якія таямніцы пахаваў ксёндз Булька ў «беларускім Вэрсалі»