Гэты каляндар вечны, бо падзеі ў ім будуць паўтарацца штогод, адзначае By_prosvet.
Дасылаць ідэі аб гістарычных падзеях для календара, пішучы дату падзеі, назву і апісаньне, прапануюць праз бот: @by_prosvet_feedback_bot.
Плянуецца дадаць ня больш за 5 падзей на 1 дзень, каб не перагрузіць каляндар.
«Гугл-каляндар надзейна захоўвае зьвесткі аб сваіх карыстальніках, таму зьвесткі тых, хто дадасьць да сябе наш каляндар, не даведаемся нават мы. Але дзеля бясьпекі мы раім беларусам, якія знаходзяцца ў краіне, не дадаваць сабе гэты каляндар, бо пры даглядзе тэлефона гэта можа выклікаць пытаньні да вас», — напісала грамадзкая ініцыятыва.
Прагледзець сам каляндар можна па спасылцы.
Каляндар, дададзены ў гугл-каляндар, будзе аўтаматычна абнаўляцца, калі туды будуць дадаваць новыя падзеі. Для іншых прылад спатрэбіцца абнаўляць самастойна, сьцягваючы файл календара нанова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Юльянскі, грыгарыянскі, новаюльянскі. Што трэба ведаць пра рэлігійныя календары ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьцяпан Батура, Уршуля Радзівіл, Альгерд Бахарэвіч і яшчэ больш як тры сотні асобаў і падзеяў у календары «Кожны дзень»