Справа разгледзяць у лютым, яе рашэньне будзе абавязковым да прымяненьня па ўсёй краіне, паведамляе руская служба ВВС.
Раней у некаторых штатах ініцыявалі судовыя разборы з патрабаваньнем забараніць Дональду Трампу ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША. Апанэнты Трампа лічаць, што ён тры гады таму заклікаў да беспарадкаў у Капітоліі і такім чынам удзельнічаў у мецяжы.
14-я папраўка да Канстытуцыі ЗША забараняе займаць фэдэральныя пасады любому, хто «ўдзельнічаў у паўстаньні або мецяжы», але адвакаты былога прэзыдэнта настойваюць на тым, што гэта не адносіцца да Трампа.
Рашэньне Вярхоўнага суда Каларада, прынятае ў сьнежні з перавагай у чатыры супраць трох галасоў, гэта першы выпадак у гісторыі ЗША, калі 14-ю папраўку скарысталі для дыскваліфікацыі кандыдата ў прэзыдэнты, адзначае Reuters.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп папрасіў Вярхоўны суд ЗША аб допуску да праймэрыз у КаларадаАкрамя Каларада, рашэньне выключыць Трампа са сьпісу кандыдатаў на рэспубліканскіх праймэрыз прыняла дзяржсакратар штату Мэн. Адвакаты экс-прэзыдэнта таксама зьвярнуліся ў мясцовы суд з апэляцыяй.
Меркаваныя спробы Трампа падарваць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году знаходзяцца ў цэнтры ўвагі судовых працэсаў у фэдэральным судзе і судзе штату Джорджыя, але ні ў адным выпадку яму не прад’явілі крымінальнае абвінавачваньне ў падбухторваньні да мецяжу.
Дональд Трамп цяпер зьяўляецца найбольш верагодным кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі на выбарах у лістападзе 2024 году, адзначае ВВС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ ў адным штаце ЗША забаранілі экс-прэзыдэнту Трампу балятавацца ў прэзыдэнты ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Каларада забараніў Трампу ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах