Падсуднай пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.
Разгляд крымінальнай справы Галіны Красьнянскай, якая абвінавачваецца паводле ч. 2 арт. 361-3 КК («Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяньнях, вэрбаваньне або рыхтаваньне асоб да такога ўдзелу») праходзіць у Менскім гарадзкім судзе з 4 студзеня.
Працэс узначальвае судзьдзя Я. Ананіч.
Праваабаронцам, да якіх зьвярнулася выданьне «Позірк», нічога не вядома ні пра Красьнянскую, ні пра яе справу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 3 студзеня: у Берасьці асудзілі чыгуначніка, у Менску затрымалі адміністратарку закрытага тэлеграм-чату ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 4 студзеня: украінку затрымалі за камэнтары; магілёўца, які прыехаў з-за мяжы, зноў арыштавалі