Пра гэта са спасылкай на інфармацыю PAP паведаміў партал мясцовага самакіраваньня краіны.
Паводле інфармацыі прэс-сакратара паліцыі гораду Люцыны Рэкоўскай, у крыві беларуса было 1,5 праміле алькаголю, а ў аналізе сьліны былі знойдзеныя сьляды марыхуаны. Пры гэтым кіроўца «адчуваў цяжкасьці з самавыяўленьнем», паведамляе «Позірк».
Адзначаецца, што пры вобшуку аўтамабіля знайшлі 268 порцый клефэдрону і некалькі порцый сушаных расьлінаў канабісу, гашышу і іншых псыхатропных рэчываў. 3 студзеня суд разгледзіць хадайніцтва пракуратуры аб часовым арышце падазраванага.
У Польшчы захоўваньне значнай колькасьці наркотыкаў караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін да 10 гадоў, а кіраваньне аўтамабілем у стане алькагольнага або наркатычнага ап’яненьня — да трох гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэкордная партыя гераіну трапіла ў Беларусь з Ірану транзытам праз Расею — больш за 500 кг ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы разьбілі міжнародную групу арганізатараў нелегальнай міграцыі празь беларускую мяжу