Такім чынам, Эстонія стала першай краінай з былых рэспублік СССР, якая прызнала аднаполыя шлюбы.
Эстонскі парлямэнт прыняў рашэньне аб шлюбным раўнапраўі ў чэрвені мінулага году. З 101 дэпутата 55 прагаласавалі «за», 34 — «супраць», астатнія ўстрымаліся ці ня ўдзельнічалі ў галасаваньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эстонія першай з постсавецкіх краін легалізавала аднаполыя шлюбыЗ 2013 году Эстонія дае сваім грамадзянам незалежна ад полу магчымасьць заключыць дамову аб афіцыйным партнэрстве. Такая дамова дазваляе партнэрам прымаць адзін за аднаго афіцыйныя рашэньні — напрыклад, у мэдычных справах, распараджацца сумесна нажытай маёмасьцю, уступаць у спадчыну ці атрымліваць дзяржаўныя палёгкі нароўні зь сямейнымі парамі. Закон аб шлюбным раўнапраўі не адмяняе магчымасьці заключаць партнэрства. Пары, якія раней ужо заключылі такую дамову, але жадаюць аформіць паўнавартасны шлюб, зараз змогуць зрабіць гэта ў спрошчаным рэжыме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Качанава заявіла, што ў Беларусі можа зьявіцца закон аб забароне прапаганды ЛГБТ, і спаслалася на РасеюМіністарка сацыяльнай абароны Эстоніі Сігнэ Рыйсала заявіла, што закон аб шлюбным раўнапраўі павінен пакласьці канец шматгадовай прававой блытаніне і забясьпечыць роўныя правы для ўсіх жыхароў краіны. «Я спадзяюся, што зьнікнуць неабгрунтаваныя страхі, а крытыкі гэтага рашэньня зразумеюць, што яно нічога ні ў кога не адбірае, а многім з нас дае важныя правы», — сказала яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Афрыканская краіна прыняла закон аб сьмяротным пакараньні для ЛГБТ+ людзей