Апошні нумар літаратурна-мастацкага часопіса «Дзеяслоў» (№ 6 (127) паведаміў сваім чытачам, што ўжо ня будзе выходзіць.
Больш за 20 гадоў «Дзеяслоў» бесьперапынна выходзіў кожныя два месяцы, не зважаючы на розныя праблемы і перашкоды, і публікаваў творы сучасных беларускіх і замежных аўтараў. Выйшла 127 нумароў сапраўднай анталёгіі беларускай сучаснай літаратуры.
Менавіта ў «Дзеяслове» былі надрукаваныя практычна ўсе творы Васіля Быкава, якія не пасьпелі пабачыць сьвет пры ягоным жыцьці.
Цяпер «Дзеяслоў» спыняе свой выхад. «Гэта чарговае беларускамоўнае выданьне, якое трапіла ў хвалю зьнішчаных беларускамоўных часопісаў і газэт» — паведаміла радыё «Рацыя».