Дзень у гісторыі
1845 — Тэхас стаў 28-м штатам ЗША.
1922 — падпісаная дамова аб утварэньні СССР.
1941 — на тэрыторыю акупаванай Чэхаславаччыны была скінутая група парашутыстаў, якія на загад эміграцыйнага чэхаславацкага ўраду ў траўні 1942 году зрабілі пасьпяховы замах на намесьніка пратэктара Багеміі і Маравіі Райнгарда Гайдрыха.
1947 — у Остэргофэне (Нямеччына) на сходзе, прысьвечаным 30-й гадавіне І Усебеларускага зьезду, было афіцыйна абвешчана пра аднаўленьне дзейнасьці Рады БНР.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Небясьпечны сымбаль. Чым Лукашэнку замінае Рада БНР1958 — з Крымінальнага кодэксу СССР выдалілі паняцьце «вораг народу».
1989 — Вацлаў Гавэл стаў прэзыдэнтам Чэхаславаччыны.
1991 — праведзены рэфэрэндум аб дзяржаўнай незалежнасьці Ўзбэкістану.
1996 — у Гватэмале прымірэньнем бакоў скончылася грамадзянская вайна, што доўжылася 36 гадоў.
У гэты дзень нарадзіліся
1709 — Лізавета, расейская імпэратрыца.
1842 — Восіп Лунц, беларускі лекар і навуковец.
1863 — Міхал Дзявочка, беларускі спартовец-раварыст. Перамагаў у гонках Масква — Ніжні Ноўгарад і Пецярбург — Масква. У гонках на трэку ў 1894 годзе стаў чэмпіёнам Расеі, у 1896-м — чэмпіёнам Англіі.
1936 — Яўген Шабан, паэт, драматург.
1957 — Зьміцер Колас, папулярызатар сусьветнай інтэлектуальнай спадчыны па-беларуску, перакладчык і выдавец.
1972 — Джуд Лоў, брытанскі актор, двойчы ляўрэат прэміі «Оскар».
Your browser doesn’t support HTML5
У памяці
1884 — Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч , беларускі паэт і драматург. Сёлета пракуратура Менску прызнала два вершы Дунін-Марцінкевіча і прадмову да збору твораў клясыка «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зборнікі твораў клясыка беларускай літаратуры Вiнцэнта Дунiн-Марцiнкевiча прызналі «экстрэмісцкімі»1926 — Райнэр Марыя Рыльке, аўстрыйскі паэт.
1937 — Яфім Мінін, беларускі мастак.
1986 — Андрэй Таркоўскі, расейскі кінарэжысэр, сцэнарыст.