Станам на 22 сьнежня беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі 1483 чалавек. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітычных зьняволеных можа быць большай.
Паўла Вінаградава перавялі на турэмны рэжым тэрмінам на 1 год, паведаміла ягоная жонка Сьвятлана. Новы адрас: 230023, г. Горадня, вул. Кірава, 1, турма-1.
Паўла затрымалі 22 сьнежня 2021 году ў прыватным доме ў Бярэзані. Палітвязьня абвінавацілі паводле арт. 130 КК («Распальваньне сацыяльнай варожасьці» ), ч. 2 арт. 367 КК («Паклёп на прэзыдэнта») і арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») і асудзілі на 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Правабаронцы прызналі палітзьняволенымі яшчэ 15 чалавек ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Вінаградаў адужаў ад сухотаў; апэляцыю Кухты не задаволілі