Паводле афіцыйнага паведамленьня МЗС, падчас сустрэчы да Мальгінава «было даведзена, што такія неабдуманыя заявы маюць загадзя правакацыйны характар і могуць нэгатыўна адбіцца на гістарычна дружалюбных адносінах» паміж Узбэкістанам і Расеяй.
Паводле таго ж паведамленьня, Мальгінаў на сустрэчы зазначыў, што «сувэрэнітэт, незалежнасьць і тэрытарыяльная цэласнасьць Рэспублікі Узбэкістан ніколі ня ставіліся пад сумнеў у Расеі».
У расейскім МЗС заявілі, што «выказваньні Прылепіна ня маюць нічога агульнага з афіцыйнай пазыцыяй расейскага кіраўніцтва».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Ніжнім Ноўгарадзе ўзарвалі машыну аднаго з ідэолягаў «русского мира» Захара ПрылепінаНапярэдадні Захар Прылепін, выступаючы на пасяджэньні адной са сваіх вайскова-палітычных структураў, сказаў, што канфлікты зь мігрантамі, якія пэрыядычна ўзьнікаюць у Расеі, можна вырашыць шляхам далучэньня новых тэрыторыяў, у прыватнасьці ўзбэцкіх. «Шчыра стаю на тым, каб вось гэтыя тэрыторыі, адкуль да нас едуць гастарбайтэры, каб іх далучаць і ўжо на месцы навучаць людзей расейскай мове. Каб не тут іх вучыць, а там, дапусьцім, ва Ўзбэкістане», — сказаў Прылепін.
Акрамя таго, ён заявіў, што пасьля меркаванай ім перамогі ў вайне з Украінай ніхто ня зможа забараніць Расеі «зрабіць штосьці карыснае на эўразійскай тэрыторыі», у тым ліку заявіць прэтэнзіі на тэрыторыі былога СССР. «Я не жартую. Мы будзем узьнімаць тэму дэзавуяваньня распаду Савецкага Саюзу, што дазволіць нам у любы момант сказаць: „Два мільёны нашых грамадзянаў знаходзяцца на вашай тэрыторыі, мы прэтэндуем на яе“», — растлумачыў Прылепін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мядзьведзеў загаварыў пра вяртаньне Беларусі «ў родную гавань»У жніўні Захар Прылепін атрымаў пасаду намесьніка камандзіра палка Расгвардыі «Оплот».