Паводле зьвестак Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў Паўднёвай Карэі, ракету запусьцілі ў бок мора ля ўсходняга паўночнакарэйскага ўзьбярэжжа. Іншыя падрабязнасьці не паведамляюцца.
Запуск адбыўся пасьля папярэджаньняў афіцыйных асобаў у Сэуле і Токіо пра тое, што ў гэтым месяцы Паўночная Карэя рыхтуецца правесьці выпрабавальны ракетны запуск, у прыватнасьці запуск адной з сваіх міжкантынэнтальных балістычных ракет (МБР) вялікай далёкасьці.
Запускі балістычных ракет Паўночнай Карэяй забаронены рэзалюцыямі Рады Бясьпекі ААН.
«КНДР ясна прадэманстравала свае намеры. КНДР бессаромна імкнецца разьвіваць свае сыстэмы дастаўкі ядзернай зброі, тэстуючы тэхналёгіі (вытворчасьці) балістычных ракет, што ёсьць відавочным парушэньнем рэзалюцыяў Рады», — заявіла амбасадар ЗША пры ААН Лінда Томас-Грынфілд у мінулым месяцы, паведамляе Голас Амэрыкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выведка Паўднёвай Карэі: КНДР паставіла Расеі больш за 1 мільён артылерыйскіх снарадаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын завяршыў доўгі візыт у Расею