«Палітвязынка»
Ініцыятыва «Палітвязынка» — мастацкі праект, прысьвечаны палітзьняволеным беларускам, які стварылі журналістка Яўгенія Доўгая і мастачка Ганна Татур. Аўтаркі нагадваюць пра страшнае праз далікатныя партрэты палітзьняволеных жанчын. Ужо некалькі гадоў «Палітвязынка» расказвае гісторыі, дзеліцца навінамі і партрэтамі жанчын, якія зараз адбываюць пакараньне ў турме за сваю цьвёрдасьць і грамадзянскую пазыцыю. Цяпер каля 200 беларускіх жанчын у турме з палітычных матываў. У 2023 годзе на «Палітвязынцы» выйшла больш за 500 матэрыялаў пра палітзьняволеных жанчын, ініцыятыва дапамагла 150 жанчынам, мастачка намалявала 100 партрэтаў.
«Палітвязынка» у Instagram
«Палітвязынка» у Facebook
Youtube-канал «Жанчына хоча»
Youtube-канал «Жанчына хоча», які ствараюць журналісткі Кацярына Пытлева і Саша Раманава, у 2023 годзе набраў больш за мільён праглядаў. Паводле аўтарак, гэта «натхняльныя гісторыі жанчын і дыскусіі на важныя для ўсіх нас тэмы кожны тыдзень». Сярод найцікавейшых выпускаў 2023 году — «Чаго баяцца гамафобы», «Мысьленьне багатай жанчыны», «Пазбаўленьне ад комплексаў», «Як жыць з таксычнай маці», «Сындром выратавальніцы», «Як слушна зайздросьціць», «Моц жаночых супольнасьцяў» ды іншыя.
«Трэба пагаварыць», відэапраграма і праект бясьпечнай псыхалягічнай дапамогі
Аднайменныя тэлеграм-канал і старонку ў фэйсбуку Крысьціна Дробыш, Кацярына Ваданосава і Марыя Грыц пазыцыянуюць як «бясьпечную прастору, дзе жанчыны дзеляцца гісторыямі пра свой балючы досьвед і дапамагаюць адна адной. «Трэба пагаварыць» — гэта перш за ўсё відэапраграма, «ток-шоў аб сёньняшніх катастрофах і як выйсьці зь іх жывымі», якая выходзіць на тэлеканале «Белсат».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гендэрная роўнасьць будзе ісьці на карысьць мужчынам». Фэм-група Каардынацыйнай рады прэзэнтавала новае дасьледаваньнеОнлайн-дыскусіі Фэм-групы Каардынацыйнай рады
Фэм-група Каардынацыйнай рады створаная ўвосень 2020 году. Сярод іншага яна «працуе над тым, каб павялічыць прадстаўніцтва жанчын у асноўным і пашыраным складах Каардынацыйнай Рады, быць уплывовымі ў прыняцьці рашэньняў унутры КР і працягнуць сваю дзейнасьць пасьля заканчэньня працы КР як пераходнага органу». У 2023 годзе Фэм-група рэгулярна праводзіць онлайн-дыскусіі, сэмінары, форумы. Сярод тэмаў абмеркаваньня: «Фэміністка зь Беларусі. Што гэта значыць?», «Ня)бачнае мацярынства: палітыка, эканоміка, міграцыя», «Чаму дэмакратычныя сілы Беларусі не прасоўваюць гендэрную роўнасьць?»
Тэлеграм-канал Фэм-групы
Гурт традыцыйных сьпеваў «Беларускі цуд»
Гурт беларускіх традыцыйных сьпеваў «Беларускі цуд» стварыла ў Вільні гісторык і мэнэджарка сацыяльных праектаў Сьвятлана Чакушка. Як казала яна ў інтэрвію Budzma. org, для яе беларускі фальклёр — гэта «і тэрапія, і паглыбленьне ў нашу культуру, і прасоўваньне яе там, дзе апынуліся зараз многія беларусы». Выканаўцы «Беларускага цуду» ў традыцыйных строях бяруць удзел у «Ночы (не)расстраляных паэтаў», калядуюць, адкрываюць паэтычны фэст, ствараюць культурныя праекты ў падтрымку Ўкраіны, сьпяваюць на самых розных беларускіх і ня толькі імпрэзах.
Youtube-шоў «Женщины тяжелого поведения»
Аўтаркі Марына Ментусава, Анастасія Карасёва і Кацярына Раецкая пазыцыянуюць сваё шоў як праект для жанчын, якія стаміліся ад дрэнных навінаў, палітычных скандалаў, жыцьця ў страху і няпэўнасьці, ад таго, што для датрыманьня правоў жанчын час заўсёды непрыдатны, а таксама для тых, якія стаміліся, але не здаліся. Сярод тэмаў шоў: «Быць проста прыгожай сумна», «Як абараніць ад гвалту сябе і блізкіх», «Як зарабляць, траціць і ашчаджаць грошы», «Жаночы дзень ня толькі 8 сакавіка» ды іншыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сёлета больш за 500 беларусак зьвярнуліся ў сэрвіс для пацярпелых ад хатняга гвалту, там уводзяць дадатковыя кансультацыіОнлайн-лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту oliviahelp
Ужо другі год для беларусак унутры краіны і за мяжой працуе сэрвіс дапамогі пацярпелым ад хатняга гвалту oliviahelp.org. Сэрвіс надае бясплатную інфармацыйную, псыхалягічную, праўную дапамогу беларускім жанчынам, якія пацярпелі ад хатняга гвалту. З пачатку 2023 году спэцыялісты лініі oliviahelp. org далі беларускам, якія апынуліся ў сытуацыі хатняга гвалту, ужо больш за 500 кансультацыяў.
Ініцыятыва «Руками трогать», якая дапамагае онкапацыенткам
«Руками трогать» — ініцыятыва, якая дапамагае жанчынам змагацца з ракам, а таксама папулярызуе рэгулярныя абсьледаваньні як мэтад прафіляктыкі і раньняга выяўленьня раку малочнай залозы.
Была створаная ў Менску яшчэ ў 2015 годзе, аб’ядноўвае жаночую онка-супольнасць, мэдыкаў і неабыякавых спэцыялістаў крэатыўных індустрыяў. Як тлумачаць стваральніцы, праект «нарадзіўся з сухой афіцыйнай статыстыкі і жывых гісторыяў, памножаных на жаданьне і неабходнасьць сфакусаваць грамадзкую ўвагу на праблеме анкалёгіі ў Беларусі. Акрамя таго, нягледзячы на ўсю сурʼёзнасьць праблемы, нам захацелася зрабіць карысны праект, каб расказаць аб дыягностыцы і прафіляктыцы, навучыць, як правільна іх рабіць, заахвоціць часьцей хадзіць да спэцыялістаў».
Youtube-праект Gender Gap на Эўрарадыё
Ад сакавіка 2023 году ў эфіры Эўрарадыё ў праекце Gender Gap гендэрная дасьледчыца, доктар навук Ірына Сідорская «разбурае гендэрныя стэрэатыпы і абмяркоўвае іх уплыў». Сярод тэмаў Gender Gap: забароненыя для жанчын у Беларусі прафэсіі, заявы Лукашэнкі пра «бедалаг-жанчын», чаму беларусам выгадны фэмінізм, як гендэрная роўнасьць дапаможа мужчынам у Беларусі ды іншыя.
Girls Power Belarus
Працягвае плённа працаваць у 2023 годзе ініцыятыва Girls Power Belarus, створаная яшчэ ў жніўні 2020 году падчас беларускіх пратэстаў, жорсткага гвалту сілавікоў над жанчынамі. «Girls Power Belarus», жаночае мэдыя, якое вядуць фэміністкі Беларусі, піша пра жанчын, падтрымлівае жаночыя правы, змагаецца супраць дыскрымінацыі паводле полавай прыкметы.
Girls Power Belarus у Telegram
Girls Power Belarus у Instagram
«Стэндап-клюб імя Зоські Верас»
Стваральніца «Стэндап-клюбу імя Зоські Верас» у Вільні — фэм-актывістка, праект-мэнэджарка, каардынатарка розных ініцыятываў Марні Вішнеўская. Фэм-стэндапы праходзяць ня толькі ў Літве, але і Нямеччыне і Польшчы.
Глянцавы часопіс «Мусульманка Беларусі»
У 2023 годзе мусульманкі Беларусі пачалі выдаваць глянцавы часопіс «Мусульманка Беларусі» пра жыцьцё мусульманак у Беларусі. Выйшла ўжо тры нумары.
Аўтаркі — самі мусульманкі Беларусі, і рэдакцыя кажа, што кожная чытачка можа стаць адной зь аўтарак. Асноўныя рубрыкі глянцавага часопіса: духоўнае разьвіцьцё, выхаваньне і адукацыя, жаночы фікх (мусульманская дактрына аб правілах паводзінаў, а таксама комплекс грамадзкіх нормаў. — РС), прыгажосьць і здароўе, карысныя парады і лайфхакі, традыцыі і культура розных народаў, моладзевыя ініцыятывы.
Жаночае ня сорамна
Праект для жанчын у Instagram аб жаночым здароўі. Там шмат парадаў ад гінэколягаў і іншых дактароў, карысныя праграмы і боты пра жаночае здароўе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Перачыталі „Мужыцкую праўду“ і знайшлі шмат добрых цытат». Як беларускія дызайнэры разьвіваюць брэнды за мяжой
«KARI MALI», світшоты пра сілу жанчын
Брэнд адзеньня, створаны для жанчын беларускай Карынай Маліноўскай у Вільні. У камандзе на сталай аснове працуе сама Карына, якая прыдумляе ідэі, чатыры дызайнэркі, швачка, майстрыха ў вязаньні і керамістка. Сярод найбольш папулярных надпісаў на сьвітшотах — «Ты шукай у жанчыне добрае, бо дрэннае кожны дурань знойдзе», «Hu*va, але жывая» ды іншыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кацярына Ваданосава прэзэнтавала вальс «1863», прысьвечаны паўстаньню Каліноўскага. ВІДЭАШкола традыцыйнага строю Кацярыны Ваданосавай
Двухгадовую школу традыцыйнага строю адкрыла ў беластоцкім хабе «Новая зямля» рэканструктарка традыцыйных строяў, музыка, аўтарка вершаў і песень, журналістка і тэлевядоўца Кацярына Ваданосава. У ёй вучацца людзі, якія хочуць уласнымі рукамі ствараць беларускае нацыянальнае адзеньне.
Youtube-канал «Максимально»
Блогер, мэдыямэнэджар, актывіст Максім Паршута вядзе свой ютуб-канал «Максимально», дзе размаўляе зь вядомымі беларускамі. Перш Максім хацеў зрабіць невялікае мэдыя для жанчын у Беларусі, але на гэта патрэбна было вельмі шмат сродкаў. Тады актывіст вырашыў зьбіраць ідэю часткамі — рабіць розныя жаночыя праекты, якія ў выніку і сфармуюць жаночае мэдыя. Сярод тэмаў каналу «Максимально»: «Уся праўда пра вэбкам», «Аповед доктара пра роды ў Беларусі», «Жанчыны супраць Лукашэнкі» ды іншыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Паўплывала жаночае выхаваньне». Блогер Максім Паршута патлумачыў, чаму вырашыў расказваць пра мэнструацыю, сэкс і хатні гвалтПадкаст «Усё складана»
Аўтаркі падкасту «Усё складана» называюць яго бясьпечнай прасторай, дзе «можна шчыра абмеркаваць тое, што нас хвалюе і часам раніць, падтрымаць адна адну і ўсё ж такі разабрацца, як пабудаваць стасункі, у якіх партнёры падтрымліваюць і паважаюць адно аднаго».
#makeupfree
Сярод іншых ініцыятываў беларускіх жанчын таксама праект #makeupfree і сэрыя яго відэаінтэрвію з рознымі ўзростам, прафэсіяй, поглядамі, сацыяльным статусам, палітычнымі перакананьнямі, месцам жыхарства жанчынамі.
«Размовы маленькага геданіста»
Аўтарскі ютуб-канал пра беларускае мастацтва ад арт-культурнай мэнэджаркі і куратаркі Вольгі Мжэльскай. Асноўныя фарматы каналу — рэпартажы з выставаў і кароткія інтэрвію.
«Яна/Ёй»
Дапамога беларускам ад беларусак — праект псыхалягічнай дапамогі жанчынам «Яна/Ёй» у Instagram.
Калі мы нешта прапусьцілі, пішыце пра важныя жаночыя ініцыятывы ў камэнтарах. Мы дадамо да сьпісу.