29 лістапада таму ў інтэрнэт-дастаўцы «Эўраопт» дзясятак яек «Кобрынскія» С2 каштавалі 2,75 рубля, а яйкі «Маладзецкія» Д1 каштавалі 3,98 рубля.
Дастаўка «Эўраопту» па стане на раніцу 11 сьнежня прапануе вельмі абмежаваны асартымэнт яек. Яйкі С2 па-ранейшаму каштуюць 2,75 руб. за дзясятак, яйкі Д1 у продажы адсутнічаюць, як і Д0. Выглядае, што дастаўка «Эўраопту» распрадае запасы, а паставак па новых цэнах не было.
Затое вядома, што 10 сьнежня ж у адной зь менскіх крамаў яйкі С2 каштавалі 2,95 рубля, а яйкі Д1 — 4,33 рубля. Пра гэта паведамілі чытачы Свабоды.
Такім чынам, за тыдзень цэны на яйкі С2, калі параўноўваць дастаўку «Эўраопту» са звычайнай менскай крамай, падняліся больш як на 7%, а Д1 амаль на 9%. Як мяркуюць экспэрты, цана падвысілася у тым ліку з прычыны падвышэньня цэнаў і дэфіцыту яек у Расеі.
Тым часам праблема дэфіцыту яек у Расеі ўжо выйшла на дзяржаўны ўзровень. Так, віцэ-прэм’ер ураду Расеі Вікторыя Абрамчанка ў пачатку сьнежня агучыла праблему.
«Яна даручыла міністэрствам знайсьці спосаб павялічыць вытворчасьць кураціны і яек. Попыт на іх перавышае прапанову, на гэтым фоне растуць цэны. Аднак павялічыць вытворчасьць хутка не атрымаецца», — паведаміў расейскі рэсурс РБК.
Паводле Расстату, у Расеі яйкі за 10 месяцаў падаражэлі на 13%.
«У сувязі з гэтым Мінсельгас вядзе працу дзеля павелічэньня імпарту курыных яек з краін ЭАЭС. Гэта адзін з захадаў, які дазволіць стабілізаваць цэны на прадукцыю», — паведамляе расейскі рэсурс «Рамблер».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі зьнізіліся рэальныя пэнсіі. Абяцанага трэцяга падвышэньня не адбылося ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новыя цэны, новы выпуск «базы дармаедаў». Якія зьмены чакаюць беларусаў у сьнежні