Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
У суботу, 9 сьнежня, у Полацку адбылася хваля затрыманьняў. Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што прынамсі частка зь іх тычылася Сяргея Ерамеева, затрыманага ў Расеі ў сувязі з выбухамі на БАМе.
Паводле інфармацыі выданьня «Позірк», у Полацку і Наваполацку КДБ затрымана каля 20 чалавек, якія мелі зносіны з Ерамеевым.
Вядома пра выпадкі, калі затрыманьне і ператрус прайшлі ў чалавека, які зусім выпадкова кантактаваў з Ерамеевым у апошнія дні. Некалькіх затрыманых выпусьцілі, забраўшы тэлефоны, лёс астатніх невядомы.
- Сяргей Ерамееў — беларус, якога расейскія ўлады абвінавачваюць у падрыве двух цягнікоў на Байкала-Амурскай магістралі ў Бураціі.
- У Беларусі мужчына страціў работу праз палітыку. Сяргей працаваў на «Нафтане» і ўдзельнічаў у страйку ў 2020 годзе. Ён тады быў апэратарам прыладаў.