Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Першае ўражаньне, што гэта падстава», – былы сьледчы Астаповіч пра затрыманьне беларуса, які «падарваў БАМ»


Андрэй Астаповіч. Каляж.
Андрэй Астаповіч. Каляж.

У Расеі затрымалі грамадзяніна Беларусі, нібыта датычнага да падрыву цягніка з нафтапрадуктамі на Байкала-Амурскай Магістаралі. У ФСБ цяпер сьцьвярджаюць, што беларус «дзейнічаў у інтарэсах украінскіх спэцслужбаў».

Гэтую тэму Дзьмітры Гурневіч абмяркоўвае з былым сьледчым, прадстаўніком арганізацыі BELPOL Андрэем Астаповічам.

БАМ – чыгунка, якая праходзіць праз Усходнюю Сібір і Далёкі Усход Расеі, працягласьцю 4324 км. Адна з найбуйнейшых чыгуначных магістраляў у сьвеце. Выбухі там адбыліся напрыканцы лістапада.

Астаповіч: Пасьля відэа ў мяне ўзьнікла пытаньне, а чаму твар заблюрылі? Сыходзячы з нашай прапаганды, звычайна, калі яны затрымліваюць людзей, яны асабліва не саромеюцца паказваць твары. Ня важна, ці яны зьбітыя, ці не, звычайна яны паказваюць гэтых людзей, што іх асобы вядомыя. Калі яны хлусяць больш, чым звычайна, то проста садзяць свайго супрацоўніка або агента, і расказваюць тое, што ім трэба. І тады яны блюраць твар. Пры гэтым яны не зьмянілі голас чалавека на відэа. Таму ёсьць пэўныя пытаньні. У тым ліку да таго, як яго суправаджалі. На відэа яго суправаджаў адзін чалавек. Мяне пасьля затрыманьня ў Пскове суправаджала хіба што 7 чалавек. Па тым кароткім тэксьце, які суправаджае відэа, увогуле цяжка сказаць, што гэта не сфабрыкаванае відэа для таго, каб даць справаздачу дыктатару.

Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце.

На думку прадстаўніка BelPol, легенда пра беларуса можа быць патрэбная расейскім спэцслужбам, каб паказаць, што ўнутры самой Расеі расейцы не пратэстуюць супраць улады. Выбар для гэтай мэты ўкраінца паставіў бы пад сумнеў прафэсіяналізм ФСБ, якая нібыта ня можа спыніць украінскія спэцслужбы, лічыць Астаповіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG