ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачаўся Стратэгічны дыялёг ЗША зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Што ў праграме?
— У чым мэта Стратэгічнага дыялёгу і чым гэтая сустрэча адрозьніваецца ад усіх папярэдніх, якія былі ў Дзярждэпартамэнта і беларускіх дэмакратычных сіл.
— Мэта стратэгічнага дыялёгу заключаецца ў тым, каб пацьвердзіць, што ЗША знаходзяцца ў саюзе з нашымі блізкімі партнэрамі ў дэмакратычных сілах Беларусі, у прыватнасьці са Святланай Ціханоўскай, а таксама зь іншымі прадстаўнікамі Аб’яднанага пераходнага кабінэту, грамадзянскай супольнасьці, каб у нас быў плян па прасоўваньні наперад у нашым стратэгічным узаемадзеяньні і дапамозе, якую мы аказваем грамадзянскай супольнасьці, СМІ і па іншых напрамках для падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі.
— Прайшло тры гады з моманту пратэстаў у Беларусі. Лукашэнка ўсё яшчэ трымае ўладу. Відавочна, што без дапамогі такіх саюзьнікаў, як ЗША і ЭЗ, ні ў дэмакратычных сіл, ні ў беларускага народа не атрымаецца перамагчы рэжым. Ёсьць у вас уяўленьні, як ЗША могуць дапамагчы ў аднаўленьні закону і дэмакратыі ў Беларусі?
— Мы застаёмся прынцыпова прыхільнымі да падтрымкі імкненьняў беларускага народу да дэмакратыі, правоў чалавека, асноўных і фундамэнтальных свабод, якія душацца рэжымам Лукашэнкі, пачынаючы з выбараў у жніўні 2020-га вось ужо тры гады. Акрамя таго, сытуацыя пагоршылася, калі Лукашэнка падтрымаў уварваньне Пуціна ва Ўкраіну. І таму нашы дзеяньні накіраваныя як на падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл, так і на ўвядзеньне санкцый і іншых мер, накіраваных на тое, каб прымусіць Лукашэнку і яго рэжым заплаціць за парушэньні правоў чалавека, нападкі на дэмакратыю і садзейнічаньне Пуціну ў яго ўварваньні ва Ўкраіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Расеі назвала Сьвятлану Ціханоўскую «афэрысткай». Офіс Ціханоўскай адказаў— Ці атрымлівалі ЗША нейкія прапановы ад прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі аб тым, каб пачаць дыялёг ці нейкія перамовы па пытаньні вызваленьня палітвязьняў ці нейкіх умоў такога вызваленьня?
— Не, мы не атрымлівалі ніякіх падобных сыгналаў ад рэжыму Лукашэнкі. Але мы заклікаем рэжым Лукашэнкі вызваліць усіх палітвязьняў. Гэта будзе зыходны пункт для далейшых абмеркаваньняў аб тым, як далей разьвіваць нашы адносіны.
— І як вы думаеце санкцыі, якія ЗША наклалі на рэжым Лукашэнкі, змогуць дапамагчы ў вызваленьні палітвязьняў?
— Я думаю, што гэтыя санкцыі накіраваныя на дасягненьне таго эфэкту, каб прымусіць заплаціць суровую цану ня толькі Лукашэнку, але і людзей побач зь ім, якія падтрымліваюць яго рэжым у наступе на дэмакратыю і правы чалавека. І я веру, што санкцыі аказваюць эфэкт. І пакуль мы ня ўбачым зьмены ў паводзінах Лукашэнкі, мы будзем толькі нарошчваць нашы намаганьні па ціску на яго рэжым.
— Расея мае вялікі ўплыў на Лукашэнку. Ёсьць у ЗША, магчыма, нейкія ідэі наконт таго, як дапамагчы зьберагчы Беларусь ад Расіі?
— Вельмі расчароўвае бачыць, як Лукашэнка гандлюе беларускім сувэрэнітэтам дзеля захаваньня ўласнага становішча. Вельмі сумна назіраць за тым, як ён распараджаецца Беларусьсю для дасягненьня сваіх уласных карысьлівых мэт. І ЗША, як і ўсе папярэднія 30 гадоў, застаюцца прыхільнікамі дэмакратыі, сувэрэнітэту, міру і стабільнасьці ў Беларусі. Мы працягваем працаваць з усімі беларусамі, якія імкнуцца да тых жа мэт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскі амбудсмэн агучыў новыя лічбы дэпартаваных у Расею дзяцей і заявіў, што частку іх цяпер вывозяць празь Беларусь— Дэмакратычныя сілы кажуць, што сабралі дастаткова доказаў удзелу рэжыму Лукашэнкі ў незаконным вывазе ўкраінскіх дзяцей з тэрыторыі Ўкраіны. Яны спрабуюць дабіцца прыцягненьня Лукашэнкі да адказнасьці за гэта. ЗША нейкім чынам могуць у гэтым дапамагчы?
— Абсалютна. Мы сканцэнтраваныя на гэтым пытаньні ня толькі з пункту гледжаньня распаўсюджваньня інфармацыі аб той ролі, якую адыгрывае рэжым Лукашэнкі ў эксплёатацыі і выкраданьні дзяцей з Украіны, іх перамяшчэньні ў Беларусь і далей — у Расію. Але мы таксама сканцэнтраваныя і на санкцыйнай пэрспэктыве ў гэтым пытаньні. Літаральна 5 сьнежня мы ўвялі санкцыі, у тым ліку і супраць кіраўніка Беларускага Чырвонага Крыжа за яго непасрэдную ролю ў садзейнічаньні незаконнаму вывазу дзяцей з Украіны.
- З 4 па 8 сьнежня адбываецца візыт Сьвятланы Ціханоўскай у Злучаныя Штаты Амэрыкі.
- 4 сьнежня яна выступіла ў Ейльскім унівэрсытэце і заклікала арганізаваць там Беларускі цэнтар.
- 5 сьнежня ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША з удзелам Сьвятланы Ціханоўскай прайшлі слуханьні «Будучыня свабоды і дэмакратыі ў Беларусі», якія арганізаваў падкамітэт у справах Эўропы камітэту міжнародных зносін Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША.
- Падчас слуханьняў абмяркоўвалі палітыку ЗША ў дачыненьні Беларусі, санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, дапамогу грамадзянскай супольнасьці. На пытаньні амэрыканскіх кангрэсмэнаў адказвала Сьвятлана Ціханоўская.
- Падчас адкрыцьця слуханьняў старшыня падкамітэту Томас Х. Кін-малодшы выступіў з прамовай, падчас якой назваў Аляксандра Лукашэнку «нелегітымным дыктатарам» і падкрэсьліў, што ў 2020 годзе рэжым Лукашэнкі пачаў перасьлед пратэстоўцаў, у тым ліку журналістаў — і згадаў імёны палітзьняволеных журналістаў Радыё Свабода — Ігара Лосіка і Андрэя Кузьнечыка, адзначыўшы, што цяпер агулам за кратамі знаходзяцца каля 1500 палітвязьняў.
- 6–8 сьнежня ў Вашынгтоне адбываецца першы Стратэгічны дыялёг ЗША – Беларусь, дзе амэрыканскі бок прадстаўляюць урадоўцы, а беларускі — дэмакратычныя сілы, што знаходзяцца ў апазыцыі да фактычнага кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стратэгічны дыялёг Беларусь — ЗША. Беларускія прадстаўнікі расказалі пра фармаваньне двухбаковай групы па палітвязьнях