Ужо сёньня: 105 гадоў таму Рада і Ўрад БНР пакінулі Менск, Міжнародны дзень інвалідаў

Адкрыты чэмпіянат Беларусі па танцах сярод інвалідаў, жнівень 2016 году

Падзеі 3 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі

Дата дня

3 сьнежня адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Гэты дзень абвясьціла ААН у 1992 годзе, каб прыцягнуць увагу да праблемаў людзей з абмежаванымі магчымасьцямі, абароны іх годнасьці, правоў і дабрабыту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь неабмежаванымі магчымасьцямі: 10 беларусаў, якія ламаюць стэрэатыпы пра інвалідаў

Гэты дзень у гісторыі

1586 — у Ангельшчыну з Амэрыкі ўпершыню завезьлі бульбу.

1621 Галілео Галілей вынайшаў тэлескоп.

1775 — упершыню быў узьняты амэрыканскі сьцяг.

Сьцяг ЗША перад Капітоліем

1918 — Рада і Ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі пакінулі Менск.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Імем беларускага народу...» Адкрылася выстава, прысьвечаная 100-годзьдзю пераезду Рады БНР у Прагу. ФОТА

1921 — у Менску створаная Беларуская кантора Дзяржаўнага банку РСФСР. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусі, утвораны ў 1991 годзе, лічыцца пераемнікам гэтай установы.

Нацыянальны банк Беларусі

1955 — пры UNESCO заснавана Міжнароднае агенцтва атамнай энэргетыкі (МАГАТЭ).

Штаб-кватэра МАГАТЭ ў Вене

1965 — гурт The Beatles выпусьціў альбом Rubber Soul, які прынята лічыць пачаткам карэнных зьменаў у музыцы лівэрпульскай чацьвёркі.

Гурт the Beatles — Рынга Стар, Пол Макартні, Джордж Гарысан, Джон Ленан, жнівень 1969 г.

1967 — паўднёваафрыканскі хірург Крыстыян Барнард упершыню ў гісторыі зрабіў пасьпяховую перасадку сэрца.

1991 — распушчаны КДБ СССР.

1992 — адпраўлена першае SMS-паведамленьне.

У гэты дзень нарадзіліся

1907Рыгор Крушына (ад нараджэньня Казак), беларускі паэт, пісьменьнік і журналіст, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША, супрацоўнік Беларускай службы Радыё Свабода.

1936Міхась Кукабака, савецкі праваабаронца, дысыдэнт і палітычны вязень.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як ня падаць духам у чаканьні пераменаў? Парады дысыдэнта Міхася Кукабакі, які правёў у лягерах 17 гадоў

1948Озі Осбарн, ангельскі рок-вакаліст.

Озі Осбарн

У памяці

1894Робэрт Льюіс Стывэнсан, ангельскі пісьменьнік.

Робэрт Льюіс Стывэнсан

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пісьменьнік, зь якога пачынаеш любіць літаратуру. Некалькі прынагодных слоў пра Робэрта Льюіса Стывэнсана

1919 П’ер-Агюст Рэнуар, францускі мастак.

П’ер Агюст Рэнуар, «Новы Мост», 1872

1994 Ірына Ждановіч, беларуская артыстка.