Абнаўленьне «базы дармаедаў»
У сьнежні ўлады краіны зноў абновяць «дармаедзкую базу». Грамадзянам, якія рызыкавалі трапіць у яе, неабходна было да 21 кастрычніка пасьпець падаць дакумэнты аб сваёй працы ў камісію па садзейнічаньні занятасьці.
У абноўлены варыянт базы трапяць беларусы, якія ня маюць ці не падалі дакумэнтаў аб сваёй занятасьці за трэці квартал году, гэта значыць зь ліпеня па верасень.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новыя зьмены для тых, хто зьехаў за мяжу. Што гэтым разам?Новыя цэны на лячэньне зубоў
Ужо 3 сьнежня пачынае працаваць пастанова Міністэрства здароўя, якая ўвядзе гранічныя максымальныя тарыфы на ўсе віды стаматалягічных паслуг. У ведамстве прагназуюць, што гэта дазволіць зьнізіць цэны на гэтыя паслугі.
Калі стаматалягічныя клінікі паслухаюцца пастановы, выдаленьне малочнага зуба ў сярэднім патаньнее на 33% (з 127 да 85,6 рубля), складанае выдаленьне — на 42% (з 479 да 278 рублёў), а лячэньне сярэдняга карыесу патаньнее на 47% (з 163 да 86,4 рубля).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства здароўя зноў паабяцала зьніжэньне цэнаў на платную стаматалёгію. Раней гэта не спрацавалаСёлета ў ліпені ўрад прыняў пастанову, якая ўвяла дзяржаўнае рэгуляваньне тарыфаў на ўсе віды стаматалягічных паслуг. Пастанова набыла моц з 1 лістапада. Калі раней у Беларусі дзяржава рэгулявала толькі цэны на артапэдычную стаматалёгію і зубатэхнічныя работы, то цяпер — таксама на тэрапію, хірургію і артадантыю.
13 лістапада выйшла пастанова аб гранічна максымальных тарыфах на паслугі, якаянабудзе моц праз 20 дзён пасьля афіцыйнага апублікаваньня, гэта значыць 3 сьнежня.
Папярэджаньне або штраф за летнюю гуму
З 1 сьнежня кіроўцы могуць атрымаць папярэджаньне або штраф да адной базавай велічыні (37 рублёў) за язду на аўтамабілі зь летнімі шынамі. Калі ж кіроўцу спыняць за эксплюатацыю летніх шын паўторна, то сума штрафу складзе ад 2 да 5 базавых велічынь (ад 74 да 185 рублёў).
Падаражэе адукацыя ў ВНУ
Кошт навучаньня ў беларускіх ВНУ ў сьнежні вырасьце. Пра гэта 28 лістапада паведаміў міністар адукацыі Андрэй Іванец. Паводле яго, плянуецца «рост ад 3 да 17 працэнтаў у залежнасьці ад спэцыяльнасьці — кожная ВНУ будзе прымаць рашэньне самастойна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У сьнежні пачнуць падвышаць плату за навучаньне ў ВНУПадаражэюць крэдыты
У сьнежні крыху павысяцца стаўкі па крэдытах камэрцыйных банкаў. Справа ў тым, што Нацбанк зацьвердзіў новыя значэньні разьліковых велічынь стандартнай рызыкі на сьнежань 2023 году.
Па новых крэдытах у нацыянальнай валюце, прадастаўленых фізычным асобам, разьліковая велічыня на сьнежань — 15,25% гадавых (у лістападзе паказчык складаў 14,61% гадавых). Прыблізна гэтак жа прапарцыйна могуць вырасьці стаўкі па крэдытах, у тым ліку і на жыльлё.
Зноў падаражэюць цыгарэты
З 1 сьнежня ў Беларусі адбудзецца новае падаражэньне цыгарэт. Цэны на некаторыя маркі вырастуць на 30 капеек. Падымуць цану амаль усе вытворцы і імпартэры, за выключэньнем Inter Tobacco.
Беларусам ня трэба будзе паведамляць пра рахункі ў замежных банках
Палата прадстаўнікоў прыняла законапраект «Аб зьмене законаў у пытаньнях падаткаабкладаньня» ў другім чытаньні. Згодна з дакумэнтам, павялічыцца стаўка падатку на прыбытак да 25% пры атрыманьні фізычнай або юрыдычнай асобай даходу звыш 25 млн рублёў на год. Таксама вызначана стаўка падаходнага падатку 25% стасоўна часткі даходаў фізычных асобаў звыш 200 тысяч рублёў за каляндарны год.
А вось пра рахункі ў замежных банках беларусаў паведамляць пакуль прымушаць ня будуць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі павялічаць стаўку падатку на даход. Пра рахункі ў замежных банках паведамляць не прымусяць