Міністарка ўнутраных справаў Літвы Агне Білатайце заявіла аб неабходнасьці зноў абмеркаваць уніфікацыю абмежаваньняў для грамадзян Расеі і Беларусі.
«Мяркую, што варта вярнуцца да гэтых дыскусіяў і яшчэ раз пагаварыць з парлямэнтарамі, бо ёсьць новыя абставіны, якія неабходна ацаніць. Гэтыя дыскусіі працягваюцца, асабліва пасьля таго, як Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі публічна падаў грамадзкасьці свае аргумэнты, паказваючы рэальныя пагрозы», — працытавала Агне Білатайце выданьне delfi.lt.
У канцы кастрычніка прэм’ер-міністар Літвы Інгрыда Шыманіце заявіла аб намеры прапанаваць парлямэнту працягнуць да траўня 2024 году абмежаваньні для грамадзян Беларусі і Расеі, уведзеныя сёлета ў красавіку. Кіраўніца літоўскага ўраду ня выключыла, што ў працэсе разгляду ў Сейме пытаньня аб працягу дзеяньня закону дэпутаты змогуць прапанаваць больш жорсткія абмежаваньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Літвы ня бачыць падстаў, каб скасоўваць абмежаваньні для грамадзян Беларусі і РасеіУ лістападзе кіраўнік Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі Літвы Дарус Яўнішкіс заявіў, што спэцслужбы Беларусі ўзмацнілі сваю працу на літоўскай тэрыторыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі Літвы: дзейнасьць беларускага КДБ у краіне інтэнсіўная як ніколіДэпартамэнт міграцыі пры МУС Літвы паведаміў, што з канца лістапада 2022 году Літва прызнала 1644 беларусаў «пагрозай нацыянальнай бясьпецы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Літве расказалі, колькі беларусаў прызналі «пагрозай нацыянальнай бясьпецы» за апошні год