Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве расказалі, колькі беларусаў прызналі «пагрозай нацыянальнай бясьпецы» за апошні год


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Беларусы вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі падчас саміту NATO ў Вільні, 12 ліпеня 2023 году
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Беларусы вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі падчас саміту NATO ў Вільні, 12 ліпеня 2023 году

За год, з канца лістапада 2022 году, Літва прызнала 1644 беларусаў «пагрозай нацыянальнай бясьпецы», паведамілі 22 лістапада ў Дэпартамэнце міграцыі пры МУС Літвы.

З канца лістапада 2022 году:

  • 562 беларусам адмовілі ў дазволе на часовае пражываньне ў Літве,
  • 343 беларусам вырашылі яго не працягваць,
  • 450 беларусам анулявалі дазволы на часовае пражываньне ў Літве,
  • двойчы беларускім грамадзянам адмовілі ў выдачы сталага дазволу на жыхарства ў Літве,
  • 8 разоў прымалі рашэньні аб ануляваньні сталага дазволу на жыхарства,
  • 279 беларусам адмовілі ў атрыманьні нацыянальнай літоўскай візы.

Большасьць рашэньняў былі прынятыя пасьля запаўненьня адмысловай анкеты, уведзенай у канцы лістапада 2022 году, у якой, сярод іншага, ёсьць пытаньні пра стаўленьне да вайны ва Ўкраіне і прыналежнасьць Крыму, а таксама пытаньні пра кантакты са спэцслужбамі, службу ў войску ці сілавых ведамствах і інш.

У ведамстве адзначылі, што былі выпадкі, калі беларусы пры запаўненьні анкеты ўтойвалі невыгодную для іх інфармацыю — гэта высьвятлялі пры дапамозе Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі, паліцыі і іншых літоўскіх структур.

  • Паводле зьвестак на 1 верасьня 2023 году, у Літве пражывалі больш за 60 тысяч грамадзян Беларусі.
  • На пачатку жніўня 2023 году літоўская міграцыйная служба паведамляла, што літоўскія ўлады прызналі «пагрозай нацыянальнай бясьпецы» 910 беларусаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG