Міністарка юстыцыі Латвіі Інэсэ Лібіня-Эгнэрэ заявіла, што будзе працягваць пошукі мэханізмаў для абмежаваньня руху па дарогах Латвіі машын зь беларускай рэгістрацыяй.
«Мы будзем працягваць шукаць шляхі, каб гэта ахапіла і Беларусь», — сказала Інэсэ Лібіня-Эгнэрэ 23 лістапада ў эфіры праграмы «Krustpunktā» на Латвійскім радыё.
Міністарка юстыцыі нагадала, што яна ад пачатку прапанавала ўвесьці аднолькавыя абмежаваньні да аўтамабіляў з Расеі і Беларусі, але рабочая група, якая распрацоўвала пастанову, адхіліла гэтую прапанову. Распрацоўнікі рашэньня патлумачылі сваю пазыцыю тым, што ў Эўразьвязе дзейнічае норма аб канфіскацыі аўтамабіляў толькі датычна да машын з расейскай рэгістрацыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія ня стала забараняць рух аўтамабіляў зь беларускай рэгістрацыяй, забарона закране толькі аўтамабілі з нумарамі РФУ пачатку лістапада парлямэнт Латвіі ўхваліў закон аб забароне з 14 лютага руху расейскіх машын, а тыя, што цяпер знаходзяцца на латвійскай тэрыторыі, павінны выехаць з краіны або перарэгістравацца ў Латвіі.
У часе абмеркаваньня гэтага закону ў парлямэнце некаторыя дэпутаты настойвалі на неабходнасьці абмежаваньня і для беларускіх машын, матывуючы тым, што расейцы змогуць атрымліваць аўтамабільныя нумары ў Беларусі і вяртацца ў Латвію ўжо на беларускіх нумарах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія павялічыла колькасьць войскаў на мяжы зь Беларусьсю і Расеяй і набывае HIMARS для павышэньня абароннага патэнцыялу