Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія павялічыла колькасьць войскаў на мяжы зь Беларусьсю і Расеяй і набывае HIMARS для павышэньня абароннага патэнцыялу

абноўлена

Рыга, ілюстрацыйнае фота
Рыга, ілюстрацыйнае фота

16 кастрычніка Латвія ўвяла абмежаваньні на выкарыстаньне паветранай прасторы паблізу мяжы паміж Латвіяй і Беларусьсю, якія будуць дзейнічаць да 31 сьнежня 2023 году.

Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі павялічылі сваю прысутнасьць на ўсходніх межах — зь Беларусьсю і Расеяй.

«Неўзабаве вы абавязкова будзеце бачыць нас у гэтым рэгіёне нашмат больш. Мы павялічылі свой колькасны склад у гэтым рэгіёне, і, я думаю, гэта прывядзе да выніку», — працытавала выданьне Delfi.lv камандуючага арміяй Латвіі Леаніда Калніньша зь ягонага інтэрвію праграме «900 сэкундаў» на тэлеканале TV3.

Паводле яго, у памежным раёне вайскоўцы актыўна дапамагаюць Дзяржаўнай памежнай службе. Для рэалізацыі гэтых задач зьмянілі і ўдасканалілі сыстэму забесьпячэньня войскаў.

Леанід Калніньш адмовіўся ўдакладняць падрабязнасьці, матывуючы тым, што іх няварта абнародаваць, бо застаюцца спробы незаконнага перасячэньня мяжы Латвіі.

Міністар абароны Латвіі Андрыс Спрудс паведаміў аб атрыманьні дазволу ЗША на набыцьцё 6 рэактыўных артылерыйскіх сыстэм HIMARS і высокадакладных ракет ATACMS для павелічэньня абароннага патэнцыялу пасьля ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.


Паводле яго, агульны кошт узбраеньня складзе каля 220 мільёнаў даляраў, а кантракт падпішуць у найбліжэйшыя месяцы.

16 кастрычніка Латвія ўвяла абмежаваньні на выкарыстаньне паветранай прасторы паблізу мяжы паміж Латвіяй і Беларусьсю, якія будуць дзейнічаць да 31 сьнежня 2023 году.

  • У Латвіі апошнім часам рэгіструюць значнае павелічэньне колькасьці спробаў несанкцыянаванага перасячэньня мяжы з боку Беларусі. Латвійскія памежнікі заводзяць у сярэднім ад 8 да 10 крымінальных спраў на тыдзень за арганізацыю нерэгулярнай міграцыі.
  • У сярэдзіне жніўня Дзяржаўная памежная служба Латвіі адклікала сваіх супрацоўнікаў з адпачынкаў для ўзмацненьня мяжы зь Беларусьсю.
  • У верасьні Латвія закрыла адзін з двух аўтамабільных пунктаў пропуску на мяжы зь Беларусьсю пасьля ўсплёску спробаў нелегальных мігрантаў уехаць у краіну.
  • У выпадку значнага павелічэньня спробаў незаконнага перасячэньня мяжы Латвія гатовая цалкам закрыць мяжу зь Беларусьсю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG