46-гадовы прэзыдэнт Кенэдзі памёр на працягу паўгадзіны, калі быў дастаўлены ў мясцовы шпіталь. Сьведка, які бачыў снайпэра, перадаў яго апісаньне паліцыі. На працягу наступных гадзіны з паловай падазраваны Лі Гарві Освальд застрэліў паліцыянта, які спрабаваў спыніць яго, схаваўся ў кінатэатры, дзе ўрэшце яго знайшлі і арыштавалі.
24-гадовы Освальд, былы марскі пяхотнік ЗША, у 1959-м годзе эміграваў у СССР, пасьля непрацяглага знаходжаньня ў Маскве правёў некалькі гадоў у Менску, ажаніўся на мянчанцы Марыне Прусаковай і вярнуўся ў Злучаныя Штаты ў 1962-м. Ён сьцьвярджаў паліцыі, што невінаваты, але лябараторныя дасьледаваньні пацьвердзілі, што гэта ён страляў з забойчай зброі.
Самога Освальда застрэлілі праз два дні, у жывым тэлеэфіры, калі яго вялі па калідоры офісу паліцыі, каб перавезьці ў турму. Страляў у яго ўладальнік начнога клюбу Джэк Рубі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ззззз...» — чаму Освальд не дажыў да 80 гадоўУрадавая камісія пад кіраўніцтвам Старшыні Вярхоўнага суда ЗША Эрла Ўорэна ў 1964 годзе прыйшла да высновы, што Освальд дзейнічаў у адзіночку. Іншую выснову зрабіў у 1978-м годзе Спэцыяльны камітэт у справе тэрарызму, заявіўшы, што гэта была верагодна змова. Але камітэт ня мог вызначыць ніводнага іншага яе ўдзельніка, акрамя Освальда.
Да 50-х угодкаў забойства прэзыдэнта Кенэдзі Радыё Свабода зьняла дакумэнтальны фільм «Освальд у Менску» (аўтары — Алесь Матафонаў, Павал Буторын, Брус Джэкабс і Аляксандар Лукашук), які атрымаў «Срэбную Ўзнагароду Адметнасьці» ад амэрыканскай Акадэміі інтэрактыўнага і візуальнага мастацтва (Нью-Ёрк).
У сьнежні 2021 у Злучаных Штатах рассакрэцілі шэраг дакумэнтаў, зьвязаных са справай аб забойстве Джона Кенэдзі. Усяго Нацыянальны архіў ЗША раскрыў 1491 дакумэнт, які раней быў недасяжны дасьледчыкам. Паводле ацэнак, аднак, публікацыя часткова адрэдагаваных (замаскаваных) дакумэнтаў не зьмяшчае інфармацыі, якая магла б істотна зьмяніць разуменьне абставінаў сьмерці 5-га прэзыдэнта ЗША.
Спампаваць кнігу Аляксандра Лукашука «Сьлед матылька. Освальд у Менску» можна тут.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аляксандар Лукашук: Мая кніга не пра тое, хто і як забіў Кенэдзі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як рассакрэчвалі справу Освальда ў Менску ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Освальд» перамог