Пра гэта ён паведаміў у відэазвароце, разьмешчаным у сваім Фэйсбуку.
Кучук не спадзяецца атрымаць дэпутацкі мандат, але жадае стаць голасам беларусаў, якія застаюцца ў краіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рамесьніцтва, чаканьне прытулку, вывучэньне францускай. Чым займаюцца лідэры ліквідаваных апазыцыйных партый«Калі ў краіне няма сумленных свабодных выбараў, нашыя галасы ніхто ня лічыць, калі ў суседніх краінах ідзе вайна, з 15 палітычных партый ліквідавана 11, а за палітычную дзейнасьць можна трапіць у турму, я прыняў рашэньне ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі. Я ня маю ілюзіяў, што атрымаю дэпутацкі мандат, але мне важна стаць голасам тых беларусаў, хто знаходзіцца ўнутры краіны, хто гатовы падтрымліваць незалежных кандыдатаў. Мы падрыхтавалі законапраект аб амністыі і будзем яго рэалізоўваць пасьля выбарчай кампаніі. У нас ёсьць канцэпцыя рэформаў, якую неабходна рэалізаваць. Зь ёю можна азнаёміцца на сайце zabelarus.com. Мне патрэбная ваша падтрымка і салідарнасьць. Дзякуй», — заявіў палітык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка падпісаў указы аб прызначэньні выбараў дэпутатаў і чальцоў Савету Рэспублікі20 лістапада 2023 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэньні выбараў у Палату прадстаўнікоў і ў мясцовыя Саветы на 25 лютага 2024 году.