Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў указы аб прызначэньні выбараў дэпутатаў і чальцоў Савету Рэспублікі


Сёньня, 20 лістапада, Аляксандар Лукашэнка падпісаў указы № 367 «Аб прызначэньні выбараў дэпутатаў» і № 368 «Аб прызначэньні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь».

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэсавую службу Лукашэнкі.

Гэтымі дакумэнтамі ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі Канстытуцыі прадугледжваецца правядзеньне выбараў у Палату прадстаўнікоў VIII скліканьня і мясцовыя Саветы дэпутатаў ХХІХ скліканьня ў адзіны дзень галасаваньня — 25 лютага 2024 году, а ў Савет Рэспублікі — 4 красавіка 2024 году.

Адначасова Цэнтравыбаркаму, дзяржаўным органам, іншым арганізацыям Лукашэнка даручыў прыняць меры па арганізацыі выбараў, а ўраду — забясьпечыць фінансаваньне выдаткаў на іх падрыхтоўку і правядзеньне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

  • У дзяржаўным бюджэце на 2024 год на выбары прадугледжаныя выдаткі ў памеры каля 34 мільёнаў рублёў. У бюджэце на бягучы 2023 год на падрыхтоўку на выбараў было выдзелена больш як 4,5 мільёна рублёў.
  • У 2018 годзе на выбары ў мясцовыя Савету было выдзелена 19,2 мільёна рублёў, у 2019 годзе на правядзеньне выбараў у Палату прадстаўнікоў — 22,7 мільёна рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG