Таксама транссэксуалы могуць выступаць сьведкамі падчас вясельля і быць хроснымі бацькамі. Выключэньне складаюць сытуацыі, у якіх ёсьць рызыка выклікаць публічны скандал або дэзарыентацыю вернікаў.
Удакладненьні дыкастэрыі дактрыны веры былі прадстаўленыя ў адказ на пытаньні адносна ўдзелу прадстаўнікоў ЛГБТК у таінстве хросту і сужэнства, якія летам накіраваў у Ватыкан біскуп Бразыліі Хасэ Нэгры. Адказы падпісалі старшыня дыкастэрыі кардынал Віктар Мануэль Фэрнандэс і папа Францішак.
Але кардынал і папа далі недастаткова адназначны адказ на пытаньне, ці можа гомасэксуальная пара хрысьціць сваё дзіця, у тым ліку зачатае ў выніку сурагатнага мацярынства. Гэта, гаворыцца ў адказе, магчыма толькі ў выпадку «абгрунтаванай надзеі на тое, што дзіця атрымае адукацыю ў каталіцкім веравызнаньні».
У кастрычніку ў Ватыкане сабраўся Сьвяты Сынод, які абмеркаваў пытаньні, зьвязаныя з становішчам жанчын у царкве і стаўленьнем царквы да ЛГБТ-супольнасьці. Аналітыкі меркавалі, што па яго выніках, нягледзячы на супраціў кансэрватараў, могуць быць прынятыя «рэвалюцыйныя» рашэньні аб інклюзіўнасьці царквы. Чакаецца, што выніковыя дакумэнты будуць сфармаваныя і апублікаваныя не раней за 2025 год.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа Рымскі сустрэўся зь вернікамі закрытага ўладамі менскага Чырвонага касьцёла ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я вернік і гей». Беларускі каталік тлумачыць кліру, чаму ў гэтым няма супярэчнасьці