Пра гэта паведаміў «Позірку» галоўны дарадца дэмакратычнага лідэра Франак Вячорка.
Паводле яго, Сьвятлана Ціханоўская падзякавала за рэгулярную камунікацыю, вырашэньне пытаньняў беларускіх мэдыя, разблякаваньне беларускіх каналаў і кантэнту.
Цяпер беларуская мова даступная ў інтэрфэйсе плятформы, а таксама падтрымліваецца ў большасьці сэрвісаў YouTube, у тым ліку дазваляецца манэтызацыя беларускамоўнага кантэнту.
Сабін Франк адзначыла, што пакуль плятформа не падтрымлівае беларускай мовы ў Google Ads, але такая магчымасьць абмяркоўваецца.
Падчас сустрэчы адзначана, што YouTube адсочвае і стараецца выдаляць відэазапісы, зробленыя сілавікамі з удзелам затрыманых з палітычных матываў грамадзян. Каналы і акаўнты прапагандыстаў і арганізацый, супраць якіх уведзены санкцыі ЭЗ, ЗША і Вялікай Брытаніі, таксама выдаляюцца з плятформы.
Акрамя таго, YouTube прапануе бясплатныя рэклямныя бюджэты для беларускіх грамадзкіх арганізацый і СМІ праз партнэрскую арганізацыю TechSoup.
Ціханоўская зьвярнула ўвагу на дамінаваньне расейскага і прапагандысцкага кантэнту ў трэндах YouTube і адсутнасьць там беларускіх незалежных СМІ.
«Прадстаўніца YouTube паабяцала зьвярнуць на гэта ўвагу», — сказаў Вячорка.
На сустрэчы таксама абмеркавалі таксама магчымасьць арганізацыі трэнінгаў спэцыялістаў YouTube для беларускіх журналістаў і ініцыятыў. Ціханоўская наведвала Бэрлін 7-8 лістапада.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У нямецкім Бундэстагу прынялі рэзалюцыю «За дэмакратычную Беларусь у эўрапейскай сям’і». Што ў ёй ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусы выберуць ЭЗ, калі даведаюцца пра выгады». Вячорка і Кавалеўскі пра Ціханоўскую ў Бэрліне