Дата дня
9 лістапада 1938 году нямецкія нацысты ўчынілі габрэйскі пагром, які ўвайшоў у гісторыю як «Крышталёвая ноч». У гэты ж дзень у 1941 годзе нацысты расстралялі паўтары тысячы габрэяў у беларускім мястэчку Мір. У наш час 9 лістапада адзначаецца Ўсясьветны дзень супраць фашызму і антысэмітызму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўракамісія заявіла аб усплёску антысэмітызму ў ЭўропеТаксама ў гэты дзень
1512 — Францішак Скарына ў Падуі абараніў ступень доктара мэдычных навук.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гісторыя на Свабодзе». Ці пазначыў Скарына на партрэце свой узрост?1794 — у выніку падаўленьня антырасейскага паўстаньня ў Рэчы Паспалітай расейскай арміяй капітулявалі абаронцы Варшавы.
1989 — пачаўся дэмантаж Бэрлінскага муру.
1994 — у Нямеччыне быў штучна сынтэзаваны хімічны элемэнт з атамным нумарам 110, які атрымаў назву дармштат (ад назвы гораду, у якім яго сынтэзавалі).
У гэты дзень нарадзіліся
1789 — Марцін Антоні Паўловіч, беларускі навуковец-геоляг.
1818 — Іван Тургенеў, расейскі пісьменьнік.
1922 — Нестар Сакалоўскі, беларускі кампазытар, аўтар музыкі гімну БССР.
1961 — Юры Завадзкі, прадпрымальнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху
1962 — Аляксей Мельнікаў, літаратуразнаўца, гісторык
У памяці
1737 — Вінцэнт Пётар Валовіч, дзяржаўны і рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
1918 — Гіём Апалінэр, францускі паэт беларускага паходжаньня.
1941 — Генрых Глябовіч, беларускі рэлігійны дзеяч.
1952 — Хаім Вэйцман, першы прэзыдэнт Ізраілю.
1970 — Шарль дэ Голь, францускі дзяржаўны і вайсковы дзеяч, лідэр францускага супраціву ў часы Другой сусьветнай вайны, прэзыдэнт Францыі (1959-1969).
2015 — Віктар Сырыца, гісторык.
2018 — Уладзіслаў Ахроменка, пісьменьнік, кінасцэнарыст.