Павышэньне склала 9,6%.
З 1 кастрычніка ўрад Беларусі павялічыў экспартнае мыта на сырую нафту на 2,3 даляра. Цяпер яна каштуе 26,2 даляра за адну тону, папярэдняя цана складала 23,9 даляры.
Павышэньне склала 9,6%. Пастанову пра павышэньне мыта апублікаваў Нацыянальны прававы партал.
Да 26,2 даляра за тону вырасла і мыта на мазут, адпрацаваныя нафтапрадукты і нафтавы бітум. Раней мыта на іх, як і на сырую нафту, было роўнае 23,9 далярам.
На прамагонны бэнзін мыта вырасла на 1,3 даляра, і цяпер складае $14,4 за тону.
Мыта на таварны бэнзін, дызэльнае паліва, бэнзол, талюол, ксылёлы, змазачныя алівы зараз складае $7,8 за тону. Такім чынам, для гэтай прадукцыі рост склаў 0,7 даляра.
Папярэдні раз экспартныя мыты вырасьлі 1 кастрычніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Садавіна падаражэла на 14%, чыгуначныя квіткі — на 22%: як зьмяніліся цэны ў Беларусі з пачатку 2023 году ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што вядома пра эканамічныя сувязі Беларусі з Іранам і Вэнэсуэлай