Ціханоўская сустрэлася з Урзуляй фон дэр Ляен. ФОТА

Сьвятлана Ціханоўская і Ўрзуля фон дэр Ляен

Ціханоўская і прэзыдэнтка Эўракамісіі сустрэліся ў нямецкім Браўншвайгу падчас Дня Нямеччыны, які арганізоўвае нямецкі Саюз моладзі.

Сьвятлана Ціханоўская падзякавала кіраўніцы Эўракамісіі Урзулі фон дэр Ляен за падтрымку і заклікала далей падтрымліваць эўрапейскую будучыню для Беларусі. У сваю чаргу, фон дэр Ляен выказала салідарнасьць зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

У сваім выступе перад нямецкай моладзьдзю Сьвятлана Ціханоўская падкрэсьліла, што для беларусаў вельмі важна мець альтэрнатыву «русскому миру», і Эўрапейскі зьвяз гэтую альтэрнатыву ўвасабляе. Таксама Ціханоўская выказала словы падтрымкі Ізраілю і Ўкраіне, паведаміла яе прэсавая служба.

У пачатку сьнежня плянуецца другая сустрэча Кансультацыйнай групы ЭЗ — Беларусь у Брусэлі, у якой возьме ўдзел Сьвятлана Циханоўская, прадстаўнікі АПК і КР, а таксама грамадзянскай супольнасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская заклікала моладзь Эўропы «працягнуць руку сваім беларускім сёстрам і братам» і далучыцца да Дня салідарнасьці зь Беларусьсю
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская ў Малдове з афіцыйным візытам. Гэта першая краіна СНД, якую яна наведвае