У выніку атакі ў Ізраілі загінулі каля 1400 чалавек, цяпер у бальніцах знаходзяцца больш за 300 чалавек, агулам пацярпелых 4834. Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Палестыны, у сэктары Газа былі забітыя сама меней 4137 чалавек, больш за 13 тысяч атрымалі раненьні, піша «Настоящее время».
Гуманітарная дапамога сэктару Газа
Памежны пераход Рафія паміж Эгіптам і сэктарам Газа адкрыўся, паведамляе Al Arabiya. Паводле Al-Quahera al-Ihbariya, першыя 20 грузавікоў з гуманітарнай дапамогай ужо праехалі праз КПП. Яго суправаджалі супрацоўнікі Чырвонага паўмесяца.
У ААН заявілі, што для жыхароў Газы неабходна сама меней 100 грузавікоў гуманітарнай дапамогі, але Ізраіль дазволіў уезд толькі 20.
Раней амбасада ЗША ў Ізраілі паведамляла, што пункт Рафія адкрыецца ў 10 раніцы па мясцовым час, але як доўга ён будзе заставацца адкрытым для выезду з Газы замежных грамадзян, ведамству невядома. У амбасадзе ЗША папярэдзілі сваіх грамадзян аб «хаатычнай і бязладнай абстаноўцы» каля пераходу, бо многія людзі паспрабуюць выехаць у Эгіпет.
Рафіях — адзіны пераход, праз які жыхары Газы могуць выехаць ці атрымаць гуманітарную дапамогу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У амбасаду тэлефанавалі, але там увесь час занята». Як беларусы выбіраюцца з Ізраілю падчас вайныЯк адказвае Ізраіль
Ізраільскія вайскоўцы сьцьвярджаюць, што яны нанесьлі сэрыю ўдараў па аб’ектах тэрарыстычнай арганізацыі «Хезбала» на поўдні Лібану ў адказ на атакі на тэрыторыю Ізраілю мінулай ноччу. ЦАХАЛ сьцьвярджае, што нанёс удары па «ваенных абʼектах, якія „Хезбала“ выкарыстоўвала для апэратыўных патрэбаў», і зьнішчыў «процітанкавую ракетную ўстаноўку, накіраваную на Ізраіль».
Акрамя гэтага, ноччу Армія абароны Ізраілю наносіла ўдары па сэктары Газа. Ізраільскія вайскоўцы паведамляюць, што мэтай былі камандныя цэнтры ХАМАС і іншыя абʼекты, «якія належаць тэрарыстычнай групе». Вайскоўцы дадаюць, што таксама наносілі ўдары па шэрагу пляцовак для запуску супрацьтанкавых ракет і снайпэрскіх пазыцыях у вышынных будынках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар абароны Ізраілю загадаў вайскоўцам «быць напагатове» на фоне чаканай наземнай апэрацыі ў ГазеНаземная апэрацыя ў Газе
Пасьля таго, як ХАМАС вызваліў дзьвюх закладніц з ЗША, урады шэрагу эўрапейскіх краін схіляюць Ізраіль да пераносу наземнай апэрацыі, каб не перашкаджаць вызваленьню іншых закладнікаў, піша The Times of Israel са спасылкай на высокапастаўленага дыпляматычнага чыноўніка.
Паводле яго, урады заходніх краін, чые грамадзяне таксама знаходзяцца ў закладніках у баевікоў ХАМАС, лічаць, што чым больш часу праходзіць, тым цяжэй будзе забясьпечыць вызваленьне людзей.
Bloomberg са спасылкай на крыніцы паведамляе, што ўлады ЗША і Эўразьвязу з дапамогай Катару хочуць правесьці таемныя перамовы аб вызваленьні закладнікаў. Паводле агенцтва, Ізраіль спачатку адмовіўся адкладаць апэрацыю, але пад ціскам ЗША пагадзіўся пачакаць.
Крыніцы The Wall Street Journal кажуць, што пагадненьне з удзелам ЗША, Катару і Ізраілю, якая мусіла прывесьці да вызваленьня 50 закладнікаў, правалілася.
Раней ХАМАС вызваліў дзьвюх закладніц — Джудзіт Раанан і яе дачку Наталі. У іх падвойнае грамадзянства Ізраіля і ЗША. Маці і дачка былі захопленыя баевікамі ХАМАС 7 кастрычніка ў кібуцы Нахаль Оз, куды яны прыехалі на дзень нараджэньня сваяка. Іх перадалі Чырвонаму Крыжу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ХАМАС вызваліў дзьвюх ізраільскіх закладніц з другім грамадзянствам ЗШАЗША і Ізраіль абмяркоўваюць магчымасьць стварэньня часовага ўраду ў сэктары Газа пасьля выцясьненьня ХАМАС з тэрыторыі
Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы.
Суразмоўцы адзначаюць, што гэта толькі пачатак абмеркаваньня і шмат што будзе залежаць ад далейшага разьвіцьця падзеяў, у тым ліку вынікаў наземнай апэрацыі Ізраілю. Bloomberg адзначае, што для стварэньня часовага ўраду ў сэктары Газа неабходная падтрымка з боку арабскіх дзяржаваў усяго рэгіёна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вы першая жанчына, якая да нас прыехала». Як 71-гадовая гарадзенка валянтэрыла на вайне ў Ізраілі