Калі законапраект ухваляць, у краіне ўвядуць новы від позвы — па СМС.
«Грамадзяне могуць быць абвешчаныя аб неабходнасьці яўкі ў вайсковы камісарыят (адасобленае падразьдзяленьне), упраўленьне Камітэту дзяржаўнай бясьпекі па вобласьці з дапамогай СМС-паведамленьня».
СМС-паведамленьнем могуць прызваць нават у выпадку мабілізацыі, а таксама на мерапрыемствы па мабілізацыйнай падрыхтоўцы.
Апэратары электрасувязі будуць абавязаны праводзіць СМС-рассылкі па сьпісах ад ваенкаматаў і КДБ. Таксама на запыт вайскаматаў або КДБ у тыднёвы тэрмін яны будуць прадастаўляць зьвесткі аб нумарах грамадзян, якія стаяць на вайсковым уліку або абавязаныя на ім быць.
Грамадзяне, паводле закону, павінны будуць паведамляць у вайскамат аб зьмене асабістага нумару тэлефону.
Што тычыцца папяровых позваў пад расьпіску, іх зараз можна будзе ўручаць ня толькі па месцы жыхарства прызыўніка, але па месцы працы і «месцы знаходжаньня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менчук праз хваробу не прыйшоў у вайсковы камісарыят, яго пакаралі паводле крымінальнага артыкулу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Запісаліся на візу — атрымалі позвы ў войска