Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запісаліся на візу — атрымалі позвы ў войска


Некалькі грамадзянаў Беларусі атрымалі позвы ў ваенкамат, пасьля таго як падалі дакумэнты на атрыманьне візаў.

Як паведамляе «Зеркало», Уладзімер, якому крыху больш за 20 гадоў, меў намер зрабіць працоўную візу ў Польшчу.

«Я запісваўся самастойна, праз VFS Global [візавы цэнтар Польшчы ў Беларусі]. І літаральна празь некалькі дзён да мяне на працу прыйшла позва, — сказаў ён. — Тады я не надаў гэтаму значэньня. Але на пачатку жніўня дапамагаў сябру зрабіць такую ж працоўную візу ў Польшчу. І роўна праз тры дні яму таксама прыйшла позва».

Пасьля наведваньня ваенкамату Ўладзімер праходзіць мэдычную камісію, выехаць за мяжу яму не ўдалося. Ягонага сябра выклікалі на зборы.

Як патлумачыў выданьню «Зеркало» візавы кансультант, з 28 лістапада 2022 году зьмяніліся правілы падачы дакумэнтаў на польскія візы. Цяпер для запісу ў візавы цэнтар трэба праходзіць онлайн-вэрыфікацыю ў Міжбанкаўскай сыстэме ідэнтыфікацыі (МСІ). Для гэтага трэба ўвесьці асабісты ідэнтыфікацыйны нумар і нумар тэлефона. Такім чынам, пра запіс на атрыманьне польскай візы ўлады могуць ведаць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG