Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менчук праз хваробу не прыйшоў у вайсковы камісарыят, яго пакаралі паводле крымінальнага артыкулу


Вайсковая форма. Ілюстрацыйнае фота
Вайсковая форма. Ілюстрацыйнае фота

У Менску за ўхіленьне ад прызыву судзілі мужчыну, які не зьявіўся ў вайсковы камісарыят па позве, а перад гэтым атрымаў бальнічны ў паліклініцы.

Яго арыштавалі на 3 месяцы, піша Zerkalo.io са спасылкай на пракуратуру. Высьветлілася, што менчук атрымаў позву асабіста пад росьпіс — ён павінен быў прыйсьці ў ваенкамат на мэдабсьледаваньне. Аднак захварэў і пайшоў у паліклініку, дзе яму выдалі лісток непрацаздольнасьці.

У выніку ў камісарыят у прызначаны час мужчына не прыйшоў, а таксама не прад’явіў бальнічны ў якасьці дакумэнта, які пацьвярджае ўважлівую прычыну няяўкі. Пасьля гэтага ён 2 месяцы не выходзіў на сувязь, хаця ўвесь гэты час быў дома і мог даць знаць пра сябе ваенкамату, сьцьвярджаюць у пракуратуры.

На прызыўніка завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 435 КК («Ухіленьне ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу»), раней яго ўжо судзілі па тым жа артыкуле. Сваю віну мужчына прызнаў. Вінаватым яго прызнаў і суд, які прызначыў пакараньне ў выглядзе арышту на тры месяцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG